Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
браму лязом Сякераю насцеж адпёр (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым — 36. тв., V, 271). Даўмонт жа ўмеў толькі шчыраваць мячом ці баявой сякерай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 276)...ледзь не штодзень спецыяльныя хлопцы выціраюць і дзіды, і навершы, і мячы, і сякеры (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 538). Сямейнік м. Аднасем'янін, член сям'і. Загадаў [Альгерд] сямейнікам ісці ў свае пакоі, а сам распарадзіўся паслаць яму ў бакавой, самай высокай у замку святліцы, якая выходзіла на Дзвіну (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 545). Сямівяршковы, прым. Памерам у сем вяршкоў. Любіць вельмі ж стары ўспамінаць той час, калі адзін мужчына паднімаў на сані сямівяршковую дзеравяку (Я. Брыль - ТСБМ, V, 448). Сямігодка ж. (разм.). Няпоўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа ў СССР, у якой вучыліся 7 гадоў. Пасля сямігодкі Васіль паехаў у сельскагаспадарчы тэхнікум (I. Шамякін - ТСБМ, V, 449). Сярмяга ж. 1. Верхняе адзенне з даматканага сукна. - Вось калі не даносчык, калі не ў сярмязе, 3 чэсцію прынімаюць яго ў кожным разе (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 437). На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру (П. Пестрак — ТСБМ, V, 451). Земскі, ціха грушкаючы на крэсле, аглядаў сагнутую постаць Максіма ў мокрай сярмязе, гразкіх лапцях (В. Каваль —ТСБМ, V, 451). Хлопцы ехалі, падмасціўшы пад сябе кажухі і сярмягі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, 1, 26)...усміхнуўся Алекса і дастаў з-пад залатанай сярмягі пару новенькіх канькоў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 7). Грошы хутка знайшлі пад сярмягай на пасе (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 172). Скідваецца [маскавіт] жабраком, а пад сярмягай — кальчуга на пасе, паўнюткая злата (там жа, 174). Абычай стары шануе [Сцёпка] He чураецца сярмягі, Хаты дзедаўскай пільнуе, Ад суседзяў шмат павагі (Я. Купала. Сцёпка Жук - 36. тв., I, 365). Людзі ў зрэбных сярмягах, Лапці ногі ім вяжуць, Уваччу голад, смага, Б'е ад іх дым і сажа (Я. Купала. На Палессі - 36. тв., I, 385). // перан. Я - колас бязь нівы Маўклівы. Хай-жа адна нас атуліць сярмяга - Той вецер у полі Шумлівы (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 169). 2. Просты чалавек. Ен [Сымон] ідзе туды цішком, А Галыга да сярмягі Зварачаецца сьмяшком: — Ну, што скажа пан музыка, Саматужны мой Шопэн? (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 167). [Гульбін:] - Чым можам павярнуць К сабе сярмягу? Абстрактнаю праграмай, Законнасцю, парадкам? (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 377). Сярмяжка ж. (разм.). Тое, што сярмяга. Зялёна сярмяжка, панскага манеру, Углем аксаміты свецяць на каўнеру (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала - Тв., 225). Шлі яны ад хаты к хаце, Зь вёскі ў вёску, з краю ў край, 17 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднасемянін
2 👁
 ◀  / 658  ▶