Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Сядзелец м. Прадавец гарэлкі ў карчме, шынку. Арлоўскі меў краму, прадаваў гарэлку, быў сядзельцам (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 444). У карчме, дзе быў сядзельцам стары Ушар, разбілі дзверы пуні і выкацілі на снег дзве бочкі са смалой (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 395). [Максім]: Сядзелец - каб яму і ў пекле здароўе было ды панаванне — вельмі падатлівы ў нас: і ў нядзельку гарэлачкай таргуе, хоць гэта, кажуць, закон і забараняе (Я. Купала. Прымакі 36. тв., VI, 239). I самаю вышэйшаю хвалою для сядзельца было, калі яго сябрукі скажуць:..«А бадай ты апруцянеў!» (Я. Колас. Пісаравы імяніны - 36. тв. у 12 т., IV, 56). Прадстаўнікі іншых слаёў грамадства фігурыруюць у дарэвалюцыйнай творчасці Якуба Коласа толькі ў такой меры, у якой яны маюць дачыненне да селяніна.. Гэта паны-памешчыкі, царскія чыноўнікі, так званая вясковая інтэлігенцыя ў асобе nana, сядзельца ды валаснога nicapa (К. Крапіва. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа - 36. тв., V, 194). Сядзельнік [ст.-руск. седьльникь, скдельник-ь — 1. Майстар, які робіць сёдлы. 2. Пасада пры Візантыйскім імператарскім двары] м. Майстар, які вырабляў сёдлы. Вялікі князь Міндоўг рыхтаваў войска, шмат грошай даставалі кавалі і зоройнікі, чаканшчыкі і сядзельнікі, але і ў княжацкую скароніцу цяклі пенязі і ваверыцы, грыўны і талеры (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 48). Сядзельнічы м. Тое, што сядзельнік. - Канюшыя і сядзельнічыя, рыхтуйце коней! - закрычаў Вячка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 267)...чарнец Мяфодзій, былы сядзельнічы Ярун стаяў перад ім (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 600). Сядміца ж. Тыдзень. Праз сядміцу, калі Жывена сядзела на беразе возера і бяздумна назірала, як калыхлівы вецер чуйнымі пальцамі дакранаецца да чарацін, з кустоў прама на яе выйшаў чалавек у чорным манаскімуборы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 87-88)...гаспадар павінен прыйсці з пушчы толькі праз дзве сядміцы (там жа, 308). Бацька паспрабаваў пабіць яе [дачку] і замкнуць у клець - выгнулася, вылезла праз акно, і не было яеажно дзве сядміцы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім MX, 12). Бачыў [сон] пазней, праз дзве сядміцы пасля ад'езду (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 354). Акрамя таго, дала весь вірніку і памочніку ягонаму корм на сядміцу (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 76). Сякера ж. Старадаўняя халодная зороя ў выглядзе насаджанага на тапарышча кліна з лязом з аднаго боку і абухом з другога...на мячах і баявых сякерах цёпла гарэла сонца (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 55). Яму [Белавалоду] далі шлем, скураны шчыт, шырокі жалезны нож і баявую сякеру (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 229). Ахутаўся [Усяслаў] сіняй мглой, А раннем, узняўшысь да зор, Навограду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адезду, збройнікі, зброя, седьльнйкь, скарбніцу, скдельнйк-ь
4 👁
 ◀  / 658  ▶