Сыстэма ж. Сістэма. Усе рэлігійныя сыстэмы ад пачатку існаваньня ў чалавецтва сьведамае думкі прызнавалі гэтую траістасьць рэчаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 89). Сыта ж. Даўняя беларуская страва: мёд або цукар, разведзеныя вадой. За прасначкамі йшлі кампопіы, Кісель змядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю (Я. Колас - ТСБМ, V, 437). А частавалі Сытой салодкай. Ідуць праводзіць За рэчку цётку (Р. Барадулін - ТСБМ, V, 437). Сьціганьне н. Праследаванне. Быў мамэнт, калі ў сэрцы Шашка загаварыла сумленьне і сьціганьне беднага хлапца зусім ні за што здалося яму дзікім і жорсткім (М. Цэлеш. Дзе шукаць праўду - ХБ, 107). Сэзон м. Сезон. - I што за ліха, - казаў ён [рыбак], - цэлае лета лаўлю, і каб аднаго карпа злавіў! За цэлы сэзон аніводнага (У Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 102). Сэкунда ж. Секунда. Раман Корзюк, быццам яшчэ ня ўсё сказаўшы, памуляўся колькі сэкундаў і выйшаў толькі тады, калі зьявілася сакратарка (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 5-6, 31). Сэкцыя ж. Секцыя. Усе гэтыя весткі аўтар артыкулу сабраў, будучы ў трыццатых гадох навуковым працаўніком Беларускай Акадэміі Навук (Інстытут мовазнаўства й літаратуры). У 1936 ці 1937 г. паінфармаваў аб гэтым ведамага беларускага архэалёга, кіраўніка сэкцыі архэалёгіі пры Інстытуце гісторыі Беларускай AH К. Палікарповіча (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае месца на мапе - ХБ, 223-224). Сэтлмент м. У некаторых гарадах Кітая у 40-я гады XIX - 40-я гады XX ст. - спецыяльны квартал, які меў права экстэрытарыяльнасці і быў заселены галоўным чынам чужаземцамі. 1 моўчкі бяздушна глядзіць на падзеі Сэтлмент, квартал чужаземны (Я. Колас. На варту — 36. тв. у 12 т., II, 48). Сэцэсійны, прым. Які мае адносіны да сэцісіёна - новага напрамку ў нямецкім і аўстрыйскім мастацтве ў канцы XIX - пачатку XX ст., які ўзнік як апазіцыя афіцыйна прызнанаму акадэмізму. Хата была абстаўлена, мабыць, модна ў часы сэцэсійнага сімвалізму, стылю, які на нашым беларускім усходзе і ў Маскве на рубяжы стагоддзяў называўся «купецкім мадэрнам» (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 184). Сэцэсія [лац. secessio - пакідаць] ж. Назва антыпартыйнай нацыяналістычнай групоўкі, якая ўтварылася ў снежні 1924 г. у Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гады Гурын арганізоўвае раскол партыі (так званую сэцэсію) і абвяшчае сябе кіраўніком адколатай групы (М. Машара - ТСБМ, V, 440). Сявенька ж. Тое, што сяўня. Гэта той бярэзнік, дзелетась дзядзька набіраў цэлую сявеньку слаўных баравікоў-бярозавікаў (Я. Колас — Ск
4 👁