Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
мыя вынікі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 290). / у параўн. Нарэшце вымавіў, як сыгнэтам прапячатаў: -Жывых людзей я не аддаю за прыз (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 210). Сызваленне н. (разм). Пазваленне. [Фокуснік]: 3 вашай ласкі, сызвалення Даць хачу вам прадстаўленне (Я. Купала. Сон на кургане 36. тв„ VI, 134). Сымбалічны, прым. Сімвалічны. Мазаіка памосту пакрытая была сымбалічнымізнакамі, значаньне якіх я ня знаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 93). Сымбаль [гр. simbolon] м. Сімвал. За сымбаль справядлівасьці ў славянаўуважаўся белы бык - тур (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 92). Палеская (Горадзенская) зямля дагэтуль мае ў сваім гэрбе тура, сымбаль Правечнага Кону (там жа). На тафлях красаваўся сымбаль новага году, месяцаў, тыдняў і дзён (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 86-87). Сымпатыя ж. Сімпатыя. 3 асобай сымпатыяй беларуская газэта у Вільні «Наша ніва» друкавала тыпы беларускіх жыдоу і жыдоускіх сынагог у беларускім стылю (3. Бядуля Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 17). Мацей з сымпатыяй зірнуў на яго [немца] і ўзьлез на воз (М. Цэлеш. Акупанты - ХБ, 183). Сын м. Асоба мужчынскага полу, якая належала да пэўнага грамадскага саслоўя. Янук, сын мужыцкі, а Зофья шляхцянка, - Што ночку без сведак адны караталі, Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата каханню — 36. тв., V, 43). Дваццаць год Марысі, кроў іграе ў целе, 3 панскім сынам ночкі Каратае, дзеле (Я. Купала. Паніч і Марыся - 36. тв., I, 353). Сыновец і сынавец м. 1. Так называў маладых людзей старэйшы ў родзе. Тады вялікі Святаслаў абазваўся слаўцом залатым, са слязамі змешаным, і сказаў: «О мае сыноўцы, Ігару і Усеваладзе! Рана пачалі вы зямлю Палавецкуюрэзаць мячамі, а славы шукаці сабе» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 242). 2. Пляменнік. [Даніла] «поносил» венграў, палякаў, крыжакоў і сынаўца Расціслава, з асцярогай «молвил» пра Батыя (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 23). -Дачка майго сынаўца. - Залатар Іван твой сынавец? -здзівіўся Далібор (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 24). Сыр [стараж.], прым. Сыры. 0 Сыр-бор разгарэўся з-за каго, з-за чаго, праз каго, з чаго - падняўся шум, перапалох, распачатая справа. Вясною эмтээсаўскі аграном прыехаў у «Прамень» абмяркоўваць план сяўбы. Усё ішло добра, а як да пшаніцы дайшлі, — разгарэўся сыр-бор (А. Пальчэўскі. Гаспадары - ЭСФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

молвйл, поносйл
6 👁
 ◀  / 658  ▶