кі-дысыдэнты падбухпюрвалі нас». Ужо мы змоўшчыкі, чарнакніжнікі, ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 212). Схізматычка, ж. да схізматык. Непрыязнь да схізматычкі, якая нават ад кароны праз веру адмовілася.., адразу пагасла, пані палюбіла «сваю каралеву» за яе павагу да іх веры, за яе прастату і свойскасць ніякай пыхі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 171-172). Сходка ж. (разм). 1. У дарэвалюцыйпай Расіі - сход прадстаўнікоў сельскай абшчыны. Н Рэвалюцыйны сход рабочых, студэнтаў і інш. За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нечым даносе зрабіла аблаву (Р. Мурашка - ТСБМ, У. 412). 2. У Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. - нізавая (цэхавая) сацыял-дэмакратычная ячэйка, якая аб'ядноўвала рабочых (рамеснікаў) адной прафесіі. Сціло н. Тое, што пісала. У стылыя зімовыя ночы зорак не было, я вылічваў іх ход, крэмзаючы вострым сцілом па васковай табліцы, і часам, раззлаваўшыся, шпурляў кавалкі воскуў агонь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 335). «Дык загадай яе [памочніцу] сцяць горлам!» — Гедзімін адкідае сціло, ваявода і маршалак адступаюць ад стала, у іхніх вачах спалох (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 376). Сцяг м. Вайсковае падраздзяленне колькасцю ў 50 чалавек. - Хто на варце? — Старшы дружыннік Мсцібог з усім сваім сцягам. I сцяг Халадка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 33). Сцягач м. (разм). Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў (К. Хромчанка - ТСБМ, V, 423). Сцяты, дзеепрым. Той, каму адсеклі галаву. - He калаціся, не будзеш сцяты, - сказаў Міндоўг (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 232). Сцяць зак.: 0 Сцяць горлам (сцяць за горла) - забіць, пакараць смерцю. Ен [намеснік князя] нават загадаў сцяць горлам аднаго са слуг, праўда, абвінаваціў яго ў тым, што нібыта ўкраў той у Яксы сярэбраную бяліленку - сасуд для бяліл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 278). Ды цябе вось тут разам з тваімі бацькамі трэба за горла сцяць! (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 79). Сыбота ж. Субота. У сыботу праца на хвабрыцы канчалася на дзьве гадзіны раней (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 89). Сыгнэт і сыкгнет [ст.-бел. сыкгнеть, сыгнеть, сикгнеть, сигнеть, секгнеть, сегнеть; лац. signetum] м. Пярсцёнак з пячаткай. — Даўно б пгак, — сказаў Лотр. — Прыцісні да загаду сыкгнет. Вось так. А цяпер паспрабуем, дзякуючы дару, які даў нам бог, прадбачыць усе магчы
Дадатковыя словы
абядноўвала, сйгнеть, сйкгнеть
6 👁