Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
зычных труб праводзіў, Залацісты сурмы йгралі На пабеду ў добрай хвалі (Я. Купала. Як кароль у паход выходзіў... - 36. тв., I, 403). Сурмач м. Сігналіст, які падае сігнал сурмою, іграе на сурме; трубач. Здаецца, чую, як падвечар у рог турыны дзьме сурмач (А. Вольскі — ТСБМ, V, 390). Сустрэціць зак. Сустрэць...каліхто будзе ў Амэрыцы і сустрэціць, бывае, такога сурьёзнаго, думнаго, з невясёлымі але хаваючымі агні, вачамі беларуса, то ніхай прыгледзіцца пільней, можэ часам знайдзіць у ём майго даражэнькаго Уладзіміра 3. (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 4). Суяслоў м. Пустаслоў. Суясловы, ліцамеры, Госпадам пракляты! Вы бо любіце на браце He душу, а скуру, Дый лупіце па закону: Дочцы на мундурык (Я. Купала. Каўказ - 36. тв., V, 491). Схізма [ст.-бел. схизма, схисма, гр. schisma] ж. 1. Раскол у хрысціянскай царкве, аддзяленне ад яе якой-н. часткі. Жмудзь за шматбожжа, Русь за схізму секлі [крыжакі]. Пройдуць - пажарышча, пастаяць — пустка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 196). Пасля страты зяця зноў удаўся ў схізму, быў пракляты папскім нунцыем і загінуў пры таямнічых абставінах... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 64). 2. Тое, што схізматык. - Унь тая схізма, мітрапаліт Балвановіч, скача за намі. Неблагі чалавек (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 13). Схізмат м. Тое, што схізматык. Мала яму было, архінявернаму схізмату, што гаспадыня ягоная ледзь яго ўратавала ад вогнішча (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 7). 1 паўсюль добрыя гасудары так робяць: і наш, і французскі, і сам nana, і вялікі князь маскоўскі... хаця ён і схізмат (там жа, 281). Схізматык м. Назва, дадзеная каталіцкай і праваслаўнай царквой раскольнікам; схізматыкамі (схізмай) праваслаўныя называлі каталікоў, а тыя, у сваю чаргу, - праваслаўньіх. Біскуп патрабаваў - намеснік папы дазваляў сабе гэта, часта бесцырымонна, — каб вялікі князь не дазволіў схізматыку чытаць малітвуў касцёле Святога Станіслава (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 44). Хтоўсумніцца, чуючы пагалоскі, што паганцы, схізматыкі, сарацыны прагнуць разбурыць старадаўнюю апору святой веры, што небяспека пагражае не толькі Ордэну, але ўсяму хрысціянскаму свету, што кароль сарацынаў Вітаўт імкнецца пашырыць сарацынскае царства і на месцы храмаў запаліць вогнішчы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 228). А Схізматык-дысыдэнт'. — Ужо не бойка, ужо «збіццё карыснага дзеля царквы чалавека, блажэннага дзеяча яе».. Ужо мы зрабілі гэта, бо мы «ў змове», бо «назнарок хацелі забіць», бо «ерэтыкі і схізматы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

схйзма, схйсма
2 👁
 ◀  / 658  ▶