цягнуў з шафы свой стары сурдут з сярэбранай зоркай (Б. Мікуліч ТСБМ, V, 389). Усе, найбольш дрэнна апранутыя, у чаравіках, што прасілі кашы, у сурдутах, ледзь толькі не перашытых з хатніх чугаў і світак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 159-160). Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя, яны чымсьці нагадвалі камічных шляхцюкоў з карціны «Бітва пад Оршай» (там жа, I, 81). Ськінуў [Сымон] зь вешалкі сурдут, Скрыпку борзьдзенька зьнімае (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 106). На ім трохвуголка і шэры, зашпілены на ўсе гаплікі і гузікі сурдут - поўная паходная форма (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 94). На ім бездакорны светла-шэры сурдупі, пашыты ў найлепшага варшаўскага краўца (У Арлоў. Пакуль не згасла свечка- МКГ, 217). Беларускія невыдумныя апраткі змяшаліся з ядвабнымі сукнямі і чорнымі сурдутамігасцей (Я. Купала. Беларуская вечарынка ў Пецярбургу - 36. тв„ VII, 188). Хоць бы ты мне аддала гэтага лесніка - жартаўліва шчабятала Кацярына. — Ен хоць і не надта харошы, але ж сурдут чаго варты (Я. Колас. Нёманаў дар - Ап., 259). // вобразн. Цяжка гудуць вяршаліны елак, вецер калашмаціць іх густыя шапіы, прадзіраецца праз зялёныя сурдуты на волю, сярдзіта і надрыўна стогне (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 20-21). 0 3 пад сурдута - ад людзей. - Мы, на Рагожскай, хаця не пнемся ў новае: ведаем, старымі запаветамі жывем. А тут, з-пад сурдута, дзікасць лезе. Вось, хаця 6 нядаўна... з'явіўся на краснай плошчы Міхаіл архангел (У. Караткевіч. Зброя - 43, 307). Сурдута на пупе не зашпіліць (жарт.) - наесціся ўволю, грунтоўна падсілкавацца. - А калі мы пахвалім іх у песні, дык і самі яны, і бацькі іх будуць на сёмым небе і пачастуюць цябе так, што і сурдута на пупе не зашпіліш (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 595). Сурдуцік м. Памянш.-ласк. да сурдут. Апрануты ён [Кастусь] быў у сурдуцік, у бэжавыя нанкавыя панталоны і запыленыя паўбоцікі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 300). Сурма ж. Старажытны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы, які выкарыстоўваўся пераважна як сігнальны. Пры набліжэнні такой пятлі стырнавы пярэдняга струга прыкладваў да губ сурму, і трывожныя, адначасна радасныя і сумныя гукі несліся ўперад, каб папярэдзіць таго, хто мог выплысці з-за павароткі, што яму насустрач ідзе вялікі караван (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 280). Дзесьціў шале коні Скачуць перад боем, іўстэперыдаюць Сурмы за сялом (П. Трус - ТСБМ, V, 390). Іграюць сурмы баявыя, Віхор разносе іхні звон; -1 песні дзіўныя такіяАд іхлятуць даўсіхстарон (Я. Купала. 3 песень аб бітвах - 36. тв., I, 37). Як кароль ў паход выходзіў, Голас
Дадатковыя словы
зявіўся
2 👁