Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
лядзь за імі, вырвалася з двара (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 250). Краем вока прыкмеціў [Андрэй] у Докшы суліцу (там жа, 162). Месячныя промні ўспыхнулі на металічным наканечніку суліцы, і той засвяціўся, як вугалёк (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 9). За спіною ў чалавека быў прывязаны шчыт і кароткае кап'ё - суліца (там жа, 8). Яна [княгіня] аднойчы бачыла яго [Дамакрата] ў аплеччы, латах, панцыры і пры суліцы, і калі ён зняў перад ёй свой шалом, княгіня ўздумала яго сабе гэткім жа далікатным і ў жыцці (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 378). А Коп'і-суліцы. Кароткія коп'і-суліцы і дроцікі густым дажджом паляцелі ў хрысціян (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 195). Султан м. 1. Упрыгожанне з пер'яў ці конскіх валасоў на галаўным уборы ў ваенных. А іх [вершнікаў] незлічонае мноства: чалавек дзвесце наперадзе картэжа, у сабаліных і бабровых шапках з султанамі, з сярэбранымі паясамі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 6). 2. Від зороі. Коннікаў было многа, да жудасці многа. Трохкутныя і авальныя сталёвыя шчыты, султаны, дзіды, залатыя — а болей варанёныя - латы (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 313). Сумніў і сумнеў м. Сумненне. I дзеля аднаго слова ехалімы [баяры] скрозь завеі, цярпелі мароз.. — іўсё гэта, каб пачуць вымаўленае няпэўным голасам «пайду!», хоць і ў час выезду з Кіева не мелі сумніву, што іншага адказу не пачуюць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - Тж., 15). Разам з тым няма сумневу, што гэтая любоў мэтаю якой было духоўнае заняволенне і перараджэнне нашага народа, дала плён ужо ў наступным пакаленні (У. Арлоў. Мой радавод да пятага калена - ПМЛ, 321). Супастат м. (высок.). Вораг, непрыяцель. Нам не забыць ні хат, ні нават траў, Што супастатам спалены, стаптаны (А. Астрэйка — ТСБМ, V, 382). Няхай помняць супаспіаты, Што значаць бравыя салдаты (Я. Колас - ТСБМ, V, 382). Супачынак м. Адпачынак. Рыбаўжо бадай не скакала, відаць, зьбіралася на ночны супачынак (у. Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 107). Супліка [ст.-бел. суплика- пісьмовая просьба, прашэнне; лац. syppliсагё\ ж., мн. суплікі. Скарга. Гаманіць са мною князь Геранім пачаў лагодна і не па-польску, а па-наску, па-беларусінску, і амаль не заікаўся, значыцца, быў пад добраю чаркай — я ў гэтым столькі гадоў сялянскія суплікі да яго возячы, добра ўжо кеміў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма — МКГ, 187). Ну і распавёў, як насіў тую супліку на дзяржаўцаў Валкавіцкіх (там жа, 188). Сурдут [ад фр. surdut} м. Мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела. Тасін бацька на вачах у дачкі вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброі, капё, копі, перяў, суплйка
3 👁
 ◀  / 658  ▶