Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
XXII казаў, што за забойства бацькі.. чалавек плаціць у канцылярыю 17 ліўраў і 4 су, а забіўшы біскупа - 131 ліўр і 14 су; ен не казаў гэтым, што можна забіваць бацьку ці біскупаў, а проста паказаў цёмнаму народу ў адзіна зразумелы для яго спосаб, што такое людзі плоці, хаця б і самыя дарагія, і што такое людзі духу, людзі вышэйшай ідэі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 294). Суарэ [фр. soiree] н. нескл. Званы вечар. Ён усміхнуўся, прыдумваючы, што скажа на суарэ ў вялікай княгіні (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 350). Сувора, прысл. Сурова. [Мацей:] - Ты мне байкі не апавядай.. і потым сувора: - Пакажы мне свае паперы! (М. Цэлеш. Акупанты ХБ, 188). Судба ж. Суд, прысуд, правасуддзе, прадвызначэнне. - Іняхай нас адтамталя дастане, акрутны, апаёвы псарэц [псяр]. У яго свая судба, у нас - свая (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). Судзіна ж. Вельмі вялікая бочка, у якую даўней ссыпалі збожжа. Нівесяла яму [чалавеку] стане, як гляне ў засек, у судзіны. Усё пуста, усё гола, як после вайны ці патопа (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле - ТС, 236). Судзіны мн. Сасуды...хтознаходзіцца заўсёды падуплывам ягонага [радыя] сьвятла, не падлягае старасьці, якая паходзіць ад звапненьня крывяточных судзінаўу людзкім арганізьме (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 100). Сужэнства н. Шлюб. Яны жылі шчасьліва ад першага дня сужэнства (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 76). Сукман [ст.-бел. сукмань; польск. sukman тур. sukman] м. Світка. Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя у палец-паўтара - і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы - «латуха», «сярмяга», «сукман», «жупан») рознага колеру, але часцей заўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 31) Сукцэс [ст.-бел. сукцесь; лац. successus] м. Поспех...хаця шырэйшыя інтылігэнтныя массы жыдоуства, асабліва у местах, ні могуць ішчэ пазбыцца сукцэсау расійскаго тут уладання і усе ішчэ служаць праваднікамі русіфікацыі (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі-Ж, 24). Суладзьдзе н. Гармонія. [Лявон] думаў сваю думу аб вечным суладзьдзіў прыродзе (У Глыбінны. Верасень — К, № 5-6, 104). Суліца ж. Кідальнае кап'ё. Праз пяць хвілін вароты расчыніліся; Расевіч, Гнатка, Андрэй наперадзе, узороеная суліцамі і сякерамі чэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капё, узброеная
2 👁
 ◀  / 658  ▶