Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ня, паклаўу тайстры вопратку, сняданак (В. Чаропка. Храм без Bora - Хр., 128). Студзіозус і студыёзус м. Студэнт, семінарыст. Ён заўсёды быў адным з лепшых студыёзусаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 207). / у параўн. [Таўстуха:] - А ты [Жывена] гаворыш нешта незразумелае, як студзіозусы, што прыязджаюць на канікулы з дамініканскай школы і збіраюцца стаць манахамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 122). Студыяваць незак. Быць студэнтам. [Юрка:] -Я вярнуўся на Бацькаўшчыну й два гады студыяваў у адным з тэхнікумаў... (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч - ХБ, 214). Стылет м. Невялікі кінжал з тонкім клінком. - Граф Уда крычаў перад рыцарамі, што ты здрадзіў, подла здрадзіў, крычаў ён, святой рымскай царкве і папу Аляксандру IV і табе трэба праткнуць сэрца стылетам (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 284). Стырнавы м. Той, хто кіраваў стырнам, кармілам; кармавы, рулявы. Рагнеда і дзве прызначаныя да яе старыя сядзелі на кармавой лаўцы, ззаду іх ціха сапеў стырнавы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 34). Пры набліжэнні такой пятлі стырнавы пярэдняга струга прыкладваў да губ сурму, і трывожныя, адначасна радасныя і сумныя гукі несліся ўперад, каб папярэдзіць таго, хто мог выплысці з-за павароткі, што яму насустрач ідзе вялікі караван (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 280). Стырно н. Руль. II перан. Кіраўніцтва. -..іспісаўшы правіны іхнія, перадаю стырно суда фіскалу. Прачытайце абвінавачванне, фіскал (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 27). Стыхар м. Доўгая кашуля з выразам па горле і шырокімі рукавамі... нёс чашу з вадой і крапілам з лісця вайі стары дыякан, чый стыхар быўякраз таго ж ліловага шоўку, як і туніка камітэсы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 162). Стычань [ст.-бел. стычень', польск. stuczeh] м. Студзень...ужоу студзені (стычні), калі пасля сумнай Піліпаўкі загарэзавала моладзь, зіма таксама ўволю пацешылася (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 153). Столмах [ст.-бел. столмахь, стельмахь — каляснік; польск. Stelmach, ням. Stellmacher] м. Сталяр, карэтнік, каляснік. - Ты не думай так мяне раздражніць, каб цябе хутка ды лёгка на смерць прыправіў, ды яшчэ і столмаха пазваў, каб ён вам хаўтурную калясніцу да труны адразу зрабіў. Таго не будзе (у. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 199). Су [фр. sou] н., нескл. Французская разменная манета, роўная 1/20 ліўра, а з 1799 г. - 5 сантымам (знята з абароту ў 1947 г.). - Калі nana Ян
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶