добная ў сваім строі на вузкі каснік агню — ярка-чырвоны, зіхоткі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 61). [Псіха]: О прасвятыя, магутныя богі, Падайце помач мне, ўдоўцы няшчаснай, У шлюбным строі! (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 76). На жонцы сёння строі Сапраўды рамантычныя - нібы рымлянка чакае з нецярпеннем мілага каханка (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв, 386). Струг м. Даўнейшае рачное драўлянае пласкадоннае судна. I з дзесятак стругоў прыплылі па Дзвіне, увайшлі ў вусце Палаты і замкнулі кола (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 29). Смэрд хапіўся барджэй, сеў у човен, дагнаў стругі тыя і спытаў: «Куды, людзі добрыя, едзеце?» (В. Ластоўскі. Смэрд і ваявода - Тв., 29). Пры чабліжэнні такой пятлі стырнавы пярэдняга струга прыкладваў да губ сурму, і трывожныя, адначасна радасныя і сумныя гукі несліся ўперад, каб папярэдзіць таго, хто мог выплысці з-за павароткі, што яму насустрач ідзе вялікі караван (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 280). Спакойна спаў баярын Агапій: у стругах купецкіх, што ішлі па Дняпры да Рускага мора, a na Нёмане праз валокі да Балтыйскага, нямала было ягонага дабра (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 48). А больш лёгкія стругі і халендзіі калоцяцца на месцы, гатовыя ўзляцець разам з цёмнымі, халоднымі хвалямі (там жа, 208). Ехалі і ехалі ў стольны горад фурманкі і абозы, плылі па Нёмане стругі і лодзіі (там жа, 299). Стругавое н. Мыта за карыстанне стругам. - Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 254). Стрыгольнік м. Прыхільнік стрыгольніцтва - ерасі, што была распаўсюджана ў Ноўгарадзе і Пскове ў XIV-XV стст. (стрыгольнікі паўставалі супраць права духавенства і манахаў на зямлю, адмаўлялі паборы на царкоўныя трэбы, сцвярджалі, што адпраўляць культ можна і без папоў; ерась была жорстка задушана). Н (лаянк.). - Што ж ты раней не казаў?! Доўоня ты неўтаропленая... Даўгапят ты! Стрыгольнік, праваслаўем пракляты! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 54). Стрый м. Дзядзька па бацьку. Бацька прасіў, пераконваў: нашто біцца, замірымся, мы ж браты, ён табе родны пляменнік, ты яму Стрый... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 188). Уладзімір разам са стрыем сваім Дабрынем ад'ехаўу Ноўгарад... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 10). [Каралева:] - Нават стрый Канстанцін -усяго толькі дарадца! (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 127). Ды замест Чура перад Мірошкам стаяў стрый Якаў, трымаючы ў руках лук (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 70). Стрый даўно запрог Ka
Дадатковыя словы
адехаўу, доўбня
4 👁