неды - ТЖ, 12). Натапырыў вушы паліцэйскі стражнік і да дзеда! (Я. Колас. Дрыгва - Др., 5). 2. Ляснік (разм.). Аб'ездчыкі са стражнікамі Сюды на сесію схадзіліся, з'язджаліся (Я. Колас - ТСБМ, V, 330). Стражніца ж. Пагранічны пост; застава. Перад намі за панскай стражніцай, За слупамі з арламі, а блізка, Новы свет развідняўся зарніцай (Я. Купала. Накарміліся панскаю ласкай... - 36. тв., IV, 366). Стражніцкі, прым. Які мае адносіны да стражніка. У пілотцы, са скаткай з лесу Верасень выйшаўу дасветны туман каля стражніцкіх вышак (А. Вялюгін - ТСБМ, V, 330). // Які належыць стражніку. Усе леснікі былі ўжо ў зборы У лепшым стражніцкім уборы (Я. Колас — ТСБМ, V, 330). Стракал м. Баявы тапор... а на раніцу, узняўшыся, браму стракалам адчыніў [Усяслаў] Ноўгараду, разбіў Яраслаўлеву славу і скочыў ваўком да Нямігі з Дудутак (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., V, 244). Стралецкі, прым. Які мае адносіны да стральцоў (тут у I знач.). А граф да палявання то місцюк вялікі! Знае кнеі, умее стралецкія клікі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 464). Часам на паляванні стралецкія смыкі Асочаць лес - пачуеш стралы, сабак лаі, Аж даязджач на дзіка натрапіць у гаі (там жа, 467). Стральцы мн., адз. стралок (стралец) м. 1. Катэгорыя сялян-слуг у Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., асноўнай павіннасцю якіх была арганізацыя і ўдзел у паляванні вялікага князя (егерская служба), акрамя таго яны былі ваеннаабавязанымі. - Возны! абвясці указ да заўтра, у полю. Заўтра і граф з стральцамі пгутацька прыедзе, I Вашэ пойдзеш з намі, суддзя, мой суседзе! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 446). Елі, пілі, чы спёршысь на аконушаках, Гаманілі аб стральцах, зайцах, сабаках (там жа, 462). [Гердзень:] - Яна [Васкаўна] ужо даўно пабралася з іншым. Са стралком баярскім Галляшам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 409). 2. Ва ўсходнебеларускіх гарадах XV-XVII стст. - воіны, якіх выстаўлялі мяшчане для абароны замкаў у час небяспекі. 3. У XVI-XVIII стст. -рускія воіны, узороеныя агнястрэльнай зорояй. Строй [ст.-бел. строй - упрыгожанне, вопратка; польск. ströj], мн. строі м. Комплекс беларускага народнага адзення, які быў характэрны для насельніцтва пэўнага рэгіёну (напрыклад, слуцкі строй). II Убор, адзенне (разм.). Хутка адзеліў чыстае дзяцей, сама Рагнеда апранулася ў святочны строй (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 52). Цёмнавалосая, з бліскучымі вачыма-вішнямі, яна кусала вусны, каб стаяць нерухома, бо ўся як трапятала жывой, пругкай сілай, па
Дадатковыя словы
абездчыкі, зброяй, зязджаліся, узброеныя
2 👁