Стольнік]: Што за песняў маім садзе У час гэты, вось дзіўно? (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 11). [Стольнік]: (узрушаны, пушчаеруку Зоф'і) О наймільшыя панове! (там жа, 18). Відзіць стольнік, што маскаль думае даць цягу, I блізка яму дапякці сільну ўзяў адвагу I дзеля таго з ганку служкам даў прыказы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш Тв„ 458). Стольніца ж. Пакой, дзе абедаюць; трапезная. У вялікай стольніцы, дзе сцены былі размаляваныя фрэскамі, лавы, абцягнутыя чырвоным сукном, а вялікія вітыя свечы ў сярэбраных падсвечніках былі ў тон талеркам, на якіх па сталах раскладзены быў багаты пачастунак, усё змоўкла (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 80). [Лоўчы Драмак] не казкі любіў, а хвіліны, калі князь раптоўна ўставаў з ложа і, пакідаючы дзяцей і княгіню, клікаў стольніка ці чашніка за сабой у стольніцу, дзе загадваў накрыць стол (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 499). Стольны, прым. Сталічны (пра горад)...паціху знік з поля зроку стольны горад Кіеў, горад палону і пакуты (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 60). Ці хто здалёк прыбыў, ці золізку, Які б вас вецер ні прынёс - Вам Камароўкуў стольным Мінску He абмінуць, бы ўласны лёс (Н. Гілевіч — ТСБМ, V, 327). Жыві ж, красуйся, горад стольны. 3руін да славы ўставай (П. Глебка-ТСБМ, V, 327)...давялося Міндоўгу, пакінуўшы новагародскі пасад, вяртацца ў свой стольны горад Руту, у маленькае сваё родавае княства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 51). Стража і страж [руск.] ж., м. Варта. Падчас бліжэй к двару падходзіў [Машэка], Страшэнна кляў і выгражаў, I страх на стражу ўсю наводзіў, Якую пан сабе дзяржаў (Я. Купала. Магіла льва - 36. тв., V, 107). [2-е відма]: Усе выходы і уходы Наша мае страж на воку (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 75). Стражнік м. Ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці, асоба, якая мела такі чын. У вялікія ты людзі Выйдзеш з беднаты, — Шаблю звесіш цераз грудзі, Стражнік будзеш ты (Я. Купала. Над калыскай - 36. тв., I, 54). Другі стражнікам з іх [трох сыноў] стаў, Куляй, шабляй засвістаў (Я. Купала. Былі ў бацькі тры сыны... - 36. тв., I, 173). Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службуў Вялікім княствеЛітоўскіму чынахротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства і г. д. («Полымя» — ТСБМ, V, 330). Жабракі працягвалі да яе [Жывены] рукі, але баязліва, таму што за гэта маглі атрымаць моцны ўдар ад стражніка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 197—198). Пасля калядаў у колкі марозны дзень прымчаў на запененым кані стражнік з блізкай заставы (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Par
Дадатковыя словы
зблізку, зофі
7 👁