Стол м. 1. Княжацкі прастол. „зл адным сталом два князі не гаспадараць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 21). [Агапій:]..тут вы пра каханне і пагаварыце, ды якой прытчай давядзіце ёй [Мілдзе], што стол новагародскі вышэйшы і што ёй не след брыкацца, успамінаючы свайго Вішымунта... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 42). Гертруда ўводзіць пры двары парадкі нетутэйшыя, ад таго праваслаўная царква ў занядбанні, a primi proceres спадзяюцца вярнуць князю спадчынны стол (там жа, 80). А хто цяпер прыйдзе на новагародскі спюл? (там жа, 298). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займалася пэўным вузкім колам канцылярскіх спраў. Стола ж. Від адзення. Гандляр купіў ёй [Жывене] чыстую палатняную столу, якую па поясе абвіваў карычневы калматы шнур (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 145). Столаначальнік м. Чыноўнік у дарэвалюцыйнай Расіі, начальнік стала - аддзела ва ўстанове. Франтавы пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, ГольцМілера, прашэнне (У Мехаў - ТСБМ, V, 327). [Война:] - Праз год я прыйшоў да некаторых сяброў і сказаў, што час пачынаць спачатку. Iўбачыў што адзін разводзіць капусту, а другі служыць столаначальнікам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 141). Стольнік м. 1. Прыдворны ў Вялікім княстве Літоўскім з сярэдзіны XV ст., які загадваў сервіроўкай велікакняжацкага стала і падачай страў, кіраваў падстоліямі...стольнік хуценька паставіў на стол бочак, пабег за другім (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 34)...кралі нават у грознага вялікага князя, гасудара ўсея Русі, і баяры, і пісары, стольнікі, канюшыя (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 73). «Макара знайшлі сягоння забітым, яснавяльможны пане,» — спалохана сказаў стольнік (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 101). Яр узяў яе [Жывену] у прыхапак і знёс з каменнай вежы, каб пасля пасадзіць у вазок, дзе чакаў дзяўчынку стольнік Hap (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 34). Войшалк жа выскачыў са святліцы, стукнуўшы дзвярыма так, што адвалілася жалезная клямка, мусіць, нядбайна прыбітая, і заенчыў стольнік Мікіта, што не паспеў адскочыць ад дзвярэй (там жа, 41). У Вільні дзень і ноч гахкалі жалеззем у кузнях, пад наглядам вялікага стольніка смалілі вепрукоў і тлушч злівалі ў бочкі, а сала клалі ў кадоўоцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 461). 2. Прыдворны чын ніжэй баярскага, а таксама асоба знатнага паходжання, якая мела гэты чын і займала вышэйшыя пасады ў адміністрацыі. Браслаўскі стольнік Бжоска аказаўся для ордэна сапраўдным дарункам лёсу (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя — МКГ
Дадатковыя словы
кадоўбцы
3 👁