Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
статс-сакратар (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 352). [Звяждоўскі:] - Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Ланской, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек (там жа, 377). Статут [познелац. statutum ад лац. statuo — пастанаўляю, вырашаю] м. 1. У некаторых краінах Еўропы XIV-XVIII стст. - закон, звод законаў або ўрадавая пастанова аб чым-н. На.. [беларускай мове] пісаліся ўсе дакументы ў княстве Літоўскім, і нават Літоўскі статут напісаны па-беларуску (Л. Арабей - ТСБМ, V, 315). 2. Звод правілаў, якімі кіраваліся члены пэўнай абшчыны манахаў. 0 Лезці са сваім статутам у чужы манастыр - умешвацца ў чужыя справы, навязваючы каму-н. свае рашэнні. Помнілася Рыгору адна размова ў двары з суседам. — Прабач, што лезу са сваім статутам у чужы манастыр, - сказаў той. -Але шкада цябе (М. Барэйша. Кеморыйскае мора - ЭСФ, 212). Стаханавец м. У 30-40-я гады XX ст. у СССР - наватар вытворчасці, удзельнік масавага руху працоўных за павышэнне прадукцыйнасці працы на аснове авалодання новай тэхнікай. Ніканор - адзін злепшых стаханаўцаў у калгасе (3. Бядуля. Крэўныя - 36. тв. у 4 т., I, 416). Стаянка ж. Месца пасялення людзей каменнага веку. У 1929 годзе стаянка была абследавана мінскім археолагам Палікарповічам (В. Вольскі - ТСБМ, V, 320). Пры раскопках земляных умацаванняў. археолагі знайшлі сляды стаянак першабытных людзей і..ганчарныя печы, якімі карысталіся некалькі тысяч гадоў назад («ЛіМ» - ТСБМ, V, 320). Сто н. Купецкая арганізацыя (існавалі ў старадаўніх Ноўгарадзе, Полацку і, магчыма, іншых гарадах). -ЯДабраслаў з Крывіцкага ста, — сказаў стары і пахіснуўся (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 133). Іхняе Нёманскае сто ў Полацку і ў Ноўгарадзе між мясцовых купцоўбагацеяў вялікую падтрымку мае (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 125). Стовёрстны, прым. Працягласцю ў сто ці сотні вёрстаў. Па балотах дзед палазіў за стовёрстны пераход (К. Кірэенка - Ск., 31). Стод м. Ідал, выява постаці паганскага божышча. Гэтыя стадолы былі тут, у Новагародку, доўгія, і я ведаў: там, унутры, стаялі стоды (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). Стойбішча н. Часовае паселішча качэўнікаў. // Жыхары гэтага паселішча. У канцы лета жанчыны збіралі доўгія сцябліны крапівы. А глыбокай восенню, калі стойбішча ўжо запаслося на зіму карэннямі і познімі ягадамі і ўжо набліжалася падлёдавая лоўля рыбы, яны браліся за нялёгкую і вельмі карпатлівуюработу (Г. Штыхаў — ТСБМ, V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брыйскае
5 👁
 ◀  / 658  ▶