Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рак - ТСБМ, V, 311). Але як цяжка было здабыць у староства дазвол на спектакль і канцэрт! (П. Мядзёлка - ТСБМ, V, 311). 3 боку ад прэзідыума за асобным сталом размясцілася [афіцыйная] улада: прадстаўнікі староства і паліцыі (М. Машара-ТСБМ, V, 311). Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі -ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца даўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна (Я. Колас. Дрыгва — Др, 16). 3. Пасада і занятак старасты. Прыйдзе час — радзіма спамяне Яму [Юхілу] і дэзерцірства, і староства (3. Астапенка - ТСБМ, V, 311). Старшына м. 1. Вайсковы чын у казацкіх войсках; асоба, якая Mena такі чын. [Старшына першы]: Ціха! Замаўчыце! Здаецца звоняць! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 433). Старшыны цішком сталі за дубам, а пад дубам сядзіць сляпы кабзар; кругом яго запарожцы і гайдамакі (там жа, 434). 2. Да рэвалюцыі - выбарная асоба, якая кіравала справамі якой-н. саслоўнай арганізацыі, прафсаюзнага аб'яднання і пад. Вось мужычок быў хітры, - абралі старшыной; Як чорт перамяніўся, 1 свой яму не свой! (Я. Купала. I як тут не смяяцца... - 36. тв., I, 29). Старэйшына м. Кіраўнік абшчыны, які выбіраўся са старэйшых і самых паважаных яе членаў. Ён усміхаўся, гледзячы, як мітусіцца сам старэйшына, рыхтуючы для госця плоў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 202). Стасункі [польск.] мн., адз. стасунак, м., адрадз. Адносіны, сувязь. — Мой дарагі брат, працягніце мне сваю руку, — папрасіў Сігізмунд, —у знак таго, што на нашы добрыя стасункі неўпадзе цень выпадковага пажара (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 341). Як далей пойдуць нашыя стасункі з жыдамі - тут - ні бярэмся судзіць (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 31). Добры быў пан, бо не крыўдзіў людзей, не біў, не лаяўся, але аднолькава і не задаваўся з імі ў разгавор і стасункі (Э. Ажэшка. 3 гадоў голаду - Зан., 503). Пан Якуб Естка быў гэта чалавек багаты, паважаны і з шырокімі стасункамі, меў нейкі вышэйшы ўрад ад выбараў і быў пры гэтым адным з глаўных мецэнатаў Ядноты Кальвінскай (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 529). - Ягоная [Прышчэпава] зямельная палітыка ў стасунку да нашыхумоў вельмі ўдалая (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 11). Статс-сакратар [ням. Staatssekretär, ад Staat - дзяржава і Sekretär — сакратар] м. Ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў у царскай Расіі; асоба, якая мела гэта званне. I яшчэ ён — старшыня вучонага камітэта міністэрства. I яшчэ — правая рука Мураўёеа. I яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання
2 👁
 ◀  / 658  ▶