ТСБМ, V, 309). Люба - адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі; і бацька яе не абы-хто, а сельскі стараста (Р. Мурашка - ТСБМ, V, 309). 3-за гэтага кубка загінуў лепшы чалавек горада златакаваль Яўген Корзун, першы гарадскі стараста (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 59). Ты чыё, дзіця маё? - Дочка старасты твайго (3. Бядуля. Адплата пану - 36. тв. у 5 т., I, 189)...хутка вулічныя старасты пачалі разводзіць прыбылых палякаў на пастой па лепшых дварах (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 222). Стараста, як кнут, Хоць, як не прасі, — Штодня тут і тут: Чынш плаці, нясі (Я. Купала. Янка Канцавы - 36. тв., I, 109). Цісне стараста падаткі; Фельчар, non, - бяда такая! (Я. Купала. Няма грошы - 36. тв., III, 327). // У час Вялікай Айчыннай вайны - службовая асоба, якая назначалася акупантамі ў сельскай мясцовасці. Гітлераўцы прапанавалі яму [Шаройку] стаць старастам (1. Шамякін ТСБМ, V, 309). Потым паказаўся стараста з двума нямецкімі салдатамі (А. Пальчэўскі - ТСБМ, V, 309). Старастоўства н. Пасада і занятак старасты. Хоць цётка Ганна з горкай іроніяй ставілася да старастоўства свайго чалавека, алеў справы яго не ўмешвалася, дужа не дапякала (М. Лынькоў - ТСБМ, V, 309). Старасціха ж. (разм.). Жонка старасты. [Матушка:] - Хто ж ваша мілая? Ну, скажыце? — Старасціха Алена, — прамовіўЛабановіч (Я. Колас - ТСБМ, V, 309). [Ганна].. ніяк не магла асвойтацца з тым, што яна старасціха, што і яна мае нібы нейкае дачыненне да нямецкага начальства (М. Лынькоў - ТСБМ, V, 309). Староста м. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скаронік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 324). Крыху пазней.. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста («Помнікі» — ТСБМ, V, 311). Князь аддаў загад старосту арыштаваць хлопца (А. Вялюгін - ТСБМ, V, 311). Староства н. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы - дзяржаўны маёнтак, які вялікі князь або кароль даваў на часовае карыстанне феадалам. Крычаўскае староства, якім у першай палавіне 18 cm. уладалі князі Радзівілы, было адным з буйнейшых ва ўсходняй Беларусі («Весці» - ТСБМ, V, 311). Тое [Дудзінскае] староства было падорана каралём раней князю Хадкевічу (А. Якімовіч - ТСБМ, V, 311). 2. Адміністрацыя на чале са старастам. Амаль усе памешчыкі з сем'ямі выехаліў Глушэц, пад крыло паліцыі, староства і касцёла (П. Пест
Дадатковыя словы
семямі, скарбнік
2 👁