Станавы, прым. у значэнні наз., м. Начальнік паліцэйскага ўчастка ў сельскай мясцовасці. Станавы прыехаў Выкідаць астаткі... 3 яго роднай хаткі..ўЯ. Купала. За што? - 36. тв., V, 64). (Пісулькін важна садзіцца, вымае корак з чарнільніцы, разбірае паперы і іншыя падае станавому, капюры садзіцца таксама пры стале, задам к Пісулькіну, а потым гаворыць да Марысіў. Ну, Марыся, хадзі сюда, пабліжэ, ды кажы мне шчырую праўду (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта Тв., 125). Станавы, старшына і тый тут (Ф. Багушэвіч. Быў у чысцы! - Зан., 415). А кожную нядзелю ў дварэ госці: то станавы, то пісар, то хвельшар, часам пасрэднік (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка - Зан., 446). [Ключвойт]:..я, даведаўшыся, што тутака пан Сабковіч, зайшоў паведаміць, што станавы яго трэбуець у справе мужыка Гапона Барычкі, каторы заявіў, што ўчора ўкралі ў яго маладую кабылку (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты - Тв., 170). Станіца [руск.] ж. Чарада птушак. // вобразн. Армія наша грознай станіцай Збройна вартуе межаў-граніцаў (Я. Купала. З'езду Саветаў 36. тв„ IV, 252). Станоўкае, прым. у значэнні наз., н. Станоўчае. Але хіба ёсьць у іх што-небудзь пэўнае, станоўкае? (М. Цэлеш. Дзікі вецер —ХБ, 52-53). Стапа ж. 1. Нага (паэт.). Сонца ўсходзе і снапом праменняў спадае цераз ваконца ў вялікай браме проста на Хрыстосавы стопы (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., V, 116). [Псіха]: О тое ж сонца, што песціць там квеце! -1 азалоціла стопы Хрыстосавы (там жа, 117). 2. Мера даўжыні. [Коміт:] - Ці ведаеш ты [Жывена], напрыклад, што кожны дом павінен знаходзіцца ад другога на адлегласці дванаццаць стоп, каб не перашкаджаць іншым бачыць прыроду і мора? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 194). Старавер м. Чалавек, які належаў да адной з рэлігійных груп, што не прынялі царкоўных рэформ XVII ст. у Расіі і варожа адносіліся да афіцыйнай праваслаўнай царквы. [Лявон:] -А чаму стараверы выйгралі справу на судзе, хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? (Я. Купала-ТСБМ, V, 306). Дзяды дзядоўхадзілі стараверамі, Бароды гладзілі чарней ад засланкі (Р. Барадулін — ТСБМ, V, 306). Фальшывыя грошы ў Гусліцах, пад Масквой, рабілі не хто іншы, як стараверы (У. Караткевіч. Зброя - 43, 295). / у параўн. Хоць.. [пісар] чалавек і малады, яму толькі дваццаць восем гадоў, — але барада вырасла, як у добрага старавера (Я. Колас - ТСБМ, V, 306). Стараста м. У дарэвалюцыйнай Расіі — адміністрацыйна-службовая асоба, якая прызначалася або выбіралася для вядзення спраў якой-н. абшчыны, арцелі і пад. Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці (Я. Колас
Дадатковыя словы
зезду
5 👁