Сталец [ст.-бел. столець -трон, сталіца; польск. stolec] м. 1. Трон як сімвал улады, княжання. У любым выпадку б'юцца браты за кіеўскі сталец (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 17)...ззяе Уладзіміру слава вялікакняжацкага стальца, ён усміхаецца, абнадзеяны сваёй удачай (там жа, 37). Альгерд яшчэ быў пры Гедзімінавым двары, хаця ўсе ведалі, што сталец віцебскага князя дастанецца яму (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 39). [Жрэц:] - Хаця цябе і выбралі багі на вялікі сталец, усёжне гняві іх, вялікі князь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 401). Усе [браты] імкнуцца да велікакняскага стальца, усе могуць трымаць краіну (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 546). 2. У Старажытнай Русі - від крэсла. Сталыпінскі, прым. Звязаны з дзейнасцю міністра царскага ўрада П. А. Сталыпіна, які жорстка падаўляў рэвалюцыйны рух у Расіі. Напярэдадні вайны па-ранейшаму болынсія частка зямлі канцэнпгравалася ў руках памешчыкаў і кулакоў — «новых», сталыпінскіх памешчыкаў («Весці» - ТСБМ, V, 300). 0 Сталыпінскі гальштук — шыбеніца, пятля. Лютуюць карныя экспедыцыі, шырока практыкуюцца ваенна-палявыя суды, расстрэлы, шыбеніцы, пакідаючы далёка за сабою эпохі мураўёўскіх шыбеніц і сталыпінскіх галышпукаў (Я. Колас. Далоў панскую інквізіцыю! ЭСФ, 354). Сталыпіншчына ж. Перыяд дваранска-прыгонніцкай рэакцыі ў Расіі пасля рэвалюцыі 1905 г., які характарызаваўся ўмацаваннем асабістай гаспадаркі і падаўленнем рэвалюцыйных сіл. Яшчэ ў гады сталыпіншчыны Рыгораў бацька Салвесь выселіўся на невялічкі хутар (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 300). Стан1 м. Саслоўе, паходжанне. [Даміцэля]: Перш-наперш, мой даражэнькі, кавалер, што заляцаецца да паненкі, павінен быць таго самага стану, як і яна; — калі ж ён ніжэйшага стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонага і разумнага, — інакш той стан, да каторага належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мезальянс (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты - Тв., 136). Стан2 м. У царскай Расіі - павятовае адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне; паліцэйскі ўчастак. [Пятрук]:..а калі спазнаеце, што гэта ваша клячка, то, нічога нікому не кажучы, наўсю ночку ляціце да спіану, аб'явіце там аб кражы іўкаго яна цяпер знаходзіцца (В. ДунінМарцінкевіч. Залёты - Зан., 267-268). Трэба нам школы па вёсках прыдбаць. Роўнай дарогі, ботаў на ногі, Мультану жонцы на лепшы Kanman; Жыць смела ў хатцы і не баяцца, Каб ганялі ў воласць, у стан (Я. Купала. Чаго нам трэба — 36. тв., I, 299). А ў сваім стане і прыстаў — цар (Я. Колас. «Слабода» - 36. тв. у 12 т., IV
Дадатковыя словы
абявіце, бюцца
5 👁