Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
о Срэбра корнае - срэбра ў злітках. Пудамі важылі [купцы] срэбра корнае (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды -ЖЖ,131). Срэбранік м. 1. Чалавек, які вызначаецца срэбралюбствам; прагны да грошаў. Чалавека можна падкупіць рознымірэчамі: срэбраніка -звонам манеты, хціўца і себялюбца - пахвальбой (Р. Сабаленка - ТСБМ, V, 290). 2. У паўночна-ўсходняй Русі ў XIV-XVI стст. - сяляне, якія бралі ў гаспадара ў доўг серабро, за што, акрамя свайго доўгу, плацілі працэнты або адраблялі павіннасць. 3. Старажытная дробная сярэбраная манета, якая чаканілася на Русі з канца X да пачатку XI ст. 0 Трыццаць срэбранікаў - плата за здраду, цана здрады. [Мігуцкі:] Падумайце. Лібрэта гатова. Ганарар - трыццаць... [Гудовіч (падхоплівае):] - Срэбранікаў (К. Крапіва. 3 народам - ЭСФ, 369). [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку (А. Кучар-ТСБМ, V, 22). Срэбшчына ж. Грашовы падатак ваеннага прызначэння з усіх, без выключэння, саслоўяў. Зменшыць, напрыклад, срэбшчыну - ваенны падатак (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК). Ссылка ж. Месца, куды ссылалі (ссылка як асобны від пакарання захоўвалася ў савецкім праве да 1922 г.). [Нявестка]: (галосячы) Што ж, міленькі, цяпер будзе? Ў ссылку могуць засудзіці (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 109). Ссыльны, прым. у значэнні наз., м. Той, хто знаходзіўся ў ссылцы. [Сам]: (панура) Уся вёска сходку скліча, Мне праступкі ўсе паліча; Скажуць: ссыльнага не трэба... (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 111). Ссыпка ж. (разм.). Зерне, якое здавалі бацькі сельскіх школ на патрэбы школы. [Саханюк:] - Я грунтуюся на цыркуляры дырэкцыі народных вучылішчаў, які зазначае, што раз была пастанова валаснога сходу даваць ссыпку, дык ваша вёска не мае права яе адабраць. Вось чамуя і прыехаў забраць гэту ссыпку (Я. Колас - ТСБМ, V, 293). Стадола ж. Канюшня на заезным двары. Будынак пры гасцінцы — гэта была карчма, самая сапраўдная, з стадолаю і нацярушанаю перад ганкам саломаю (К. Чорны - ТСБМ, V, 297). Са стадолай карчма тлее, А Лейбы ні следу (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 456). У стадоле не ржуць коні, Коз не бэчыць зород (Я. Купала. Забытая карчма 36. тв., I, 187). Гэтыя стадолы былі тут, у Новагародку, доўгія, і я ведаў: там, унутры, стаялі стоды (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 357). Каня адпрэглі і ў стадолу Вядуць і ставяць на папас (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброд
5 👁
 ◀  / 658  ▶