прадзядоўскі, і веру сваю сьвятую праваслаўную беражы...» (М. Гарэцкі. Лірные сьпевы - Р, 90). Спраўджаць [польск. sprawdzac] незак. Правяраць. - У Слуцку, на апошняй станцыі, заўсёды спраўджаюць пагранічнікі у пасажыраў дакумэнты... (М. Кавыль. Ніхто цябе не запыніць - К, № 7, 71). Спраўнік і іспраўнік м. Начальнік павятовай паліцыі ў царскай Расіі. Выконваць.. загад губернатара прыехаў павятовы спраўнік з прыставам і стражнікам (М. Лобан - ТСБМ, V, 277). Унізе справа пасля подпісу спраўніка стаяла маленечкая квадратная царкоўная пячатка (М. Віж. Лабірынт - Л, 42). [Пранцісь]: А такі, пане дабрудзею: стражнікаў паклікаць, спраўніку данясці (Я. Купала. Паўлінка — 36. тв., VI, 206). Кожны слухач Тэхналагічнага інстытута.. абавязаны прад'явіць свой білет мясцоваму паліцэйскаму начальству (гараднічаму, спраўніку ці станавому прыставу) (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 172). Паклікалі паліцмайстра, спраўніка, земскага начальніка, прыстава, казацкага афіцэра (Я. Колас. Бунт - 36. тв. у 12 т., IV, 21). - Учора сустрэў на дарозе спраўніка з людзьмі і разрадзіў па іх стрэльбу (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 43). Панаехала туды многа стражнікаў ураднікаў, прыстаў і сам іспраўнік (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., V, 59). Спраўца м. Вінаваты, зачыншчык. - Ну ясна, вы жразмілаваліся. А тое, што ён спраўца таго, што яны дабро маё паплюндравалі, што ў зэшлым часе продак Пятро здабыў, што я здабыў? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 132). Спуд 1. Мера вадкіх і сыпкіх рэчываў. 2. Тайнік. 0 Пад спудам - без выкарыстання, ужывання, прымянення; у забыцці (трымаць, заставацца, знаходзіцца). Недзе ж пляснее ў скрынях пад спудам хараство - узоры слуцкай зямлі (А. Калачынскі. Хлопец з нашага сяла - ЭСФ, 284). Срога [ст.-бел. срога, срокго срогии, срокгии - строгі, суровы, жорсткі — польск. srogi], прысл. Строга. Ксяндза меў дарэктарам; той пільнаваў срога, He папускаў на кепства, вучыў хваліць Бога (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 443). Срэбра н. Дробная разменная манета са сплаву серабра або нікелю. Па гэтай прычыне нават згон — права гаспадара на рабочыя рукі па-за паншчыннымі днямі, калі гіне на корані ўраджай або залева ці нечаканая летняя палавень пагражаюць вымачыць сенажаці, — павінен быў аплачвацца панамі: ад дваццаці да дваццаці пяці капеек срэбрам на дзень (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I
Дадатковыя словы
прадявіць, срогйй, срокгйй
4 👁