Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
мечаносца, што заўсёды суправаджаў Нікіфара (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 184). Спацыр м. Шпацыр, прагулка. Калі выходзілі на раньні спацыр, дык Сэм ужо ня браў Джэка на пасачак і не дакараў яго за дрэннае захоўваньне (А. Галіна. Сэм і Джэк - К, № 5-6, 69). [Шура:] - А ў лес гэта ты пгаксама з Волькаю ездзіў?.. На спацыр ездзілі? (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 209-210). Спацыраваць незак. Шпацыраваць, прагульвацца. - 3 табою ня брыдка спацыраваць і на Піткін эвэню (А. Галіна. Сэм і Джэк - К, № 5-6, 69). Спачывальня ж. Спальня (звычайна ў палацы, у баярскіх харомах і пад.). Паданне гаворыць, што вёскі тады яшчэ не было, усюды стаяў лес, і Пятру загаддзя была пабудавана царская спачывальня (М. Ракітны - ТСБМ, V, 256). Княгіня Дабранега плакала ў сваёй спачывальні (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 167). Маленькім хлапчуком ён [Вячка] баяўся начнога змроку, але бацька і маці не дазвалялі запальваць у спачывалыіі свечку (там жа). Амаль увесь невялічкі задні пакойчык, што межаваў з замкавай спачывальняй войта, займалі глыбокае крэсла і, перад ім, вялізныя начоўкі, сажні ў тры даўжыні, сажні ў паўтара шырынёю (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 64). Спец м. (разм.). Прадстаўнік інтэлігентнай прафесіі, спецыяліст (тэрмін ужываўся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі да сярэдзіны 20-х гадоў XX ст. у адносінах да выхадцаў з непралетарскага асяроддзя). Турбіну манціравалі замежныя спены (М. Гроднеў - ТСБМ, V, 259). Бацька, вялікі спец, інжынер, які прыехаўу Расію яшчэ да імперыялістычнаіі вайны і астаўся жыць пасля рэвалюцыі, хацеў, каб адзіная яго дачка стала ўрачом (I. Навуменка - ТСБМ, V, 259). Спіртоўка ж. Спіртавая лямпа. - Што ж, будзем лячыць, - сказала Алаіза, вымаючы з клунка банкі, спіртоўку (Л. Арабей — ТСБМ, V, 263). Спірытус м. (разм.). Спірт. Пад мяснымі і расольнымі патравамі стаялі спецыяльныя срэбныя фаеркі, у якіх вясёлкавымі агнямі гарэў спірытус, каб яда не астыла (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 87). [Яўхім:] — Неяк, па пояс у ледзяной вадзе, я наводзіў пераправу... Меркаваў, выйду са строю... Падышоў гечерал і загадаў даць спірытусу (I. Гурскі - ТСБМ, V, 264). Сплюндраваць, зак. да плюндраваць. Зрабілі [крыжакі] сваё, сплюндравалі дворышча, спалілі селішчы навокал і нарабавалі, што маглі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 437). Спранджысты [польск. spгуzysty 1. Пругкі, эластычны. 2. Энергічны], прым. Энергічны. [Поп:] - ня слухай ты [княжна] салодка-атрутных прамоў спранджыстых настаўнікаў яго [паніча], беражы пасад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

spr^zysty
6 👁
 ◀  / 658  ▶