Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў (Я. Колас - ТСБМ, V, 236). Соцкі раптоўна ўстрапянуўся (А. Карпюк. Рэквіем - БД, 320)...соцкі схапіў з галавы мегерку, нізка пакланіўся (там жа, 321). Тыя' ж, Ураднік, Соцкі. Пасля сяляне, сялянкі (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VI, 261)...і ўсе ідуць за соцкім у бок пажару (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 96). На другі дзень соцкі прынёс бумагу ў Куты ад вурадніка (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 39)... мужык той быў чуць не сацыяліст: панскую кабылу назваў брыдка і земскага калісь дурнем злаяў перад соцкім (Я. Колас. «Слабода» - 36. тв. у 12 т., IV, 7). 2. Тое, што сотнік у I знач. - Дзесяцкі? - Дзесяцкі. - Хочаш быць соцкім? У мяне! - He, - той горда ўскінуў галаву (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 254-255). 3. Маладыя служыцелі для даручэнняў, пераважна ў ратушах Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіны і заходнеўкраінскіх зямель у XVIIXVIII стст. Сошка ж. 1. Памянш. да саха. Пагукваў дзядзька ўжо на поліі ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з коннікам таміўся, Як сошку часта ён спыняе, 1 пырнік дзікі вытрасае (Я. Колас - ТСБМ, V, 236). Бразджыць, скача сошка To на пень, то з пня (Я. Купала. Араты - 36. тв., II, 44). Прачнуліся нівы і хаты: Уся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статку іграе жалейка (Я. Купала. 3 песень аб вясне - 36. тв., II, 96). 2. Кавалак зямлі, які лічыўся адзінкай падатковага абкладання. 3. Абшчына, што аб'ядноўвала ў сваім складзе людзей для выплаты подацей. 0 Малая сошка - нязначны, малаважны, неўплывовы чалавек. Iўсе ведалі, што гэта не проста словы, што, крый божа, трапіць Арцёму Захаравічу цяпер на вочы: літасці не будзе нікому, нават другому і трэцяму сакратарам, нават Валатовічу, не кажучы ўжо аб загадчыках аддзелаў, інструктарах і іншых «малых сошках» (I. Шамякін. Крыніцы - ЭСФ, 218). Спаборнік м. Чалавек, які прымае ўдзел у спаборніцтве. Спаборнікі не хочуць, каб іхнія машыны прастойвалі лішне на рамонтных канавах (X. Шынклер - ТСБМ, V, 237). Рук яно [Палессе] чакае Новых, гаспадарных, Спаборнікаў стойкіх, Брыгадаўударных (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V, 165). Спалучына ж. Сувязь. -Гэта спалучына з грамадствам, з вашай функцыяй у ім... (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 96). Спафарый м. Ахоўнік-мечаносец. Калі Жывена аднойчы наважылася выйсціў сад, нячутна ўзнікла ля яе постаць спафарыя - ахоўніка16а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвала
3 👁
 ◀  / 658  ▶