Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Сотнікаў, прым. Які належыць сотніку. I тут сотнікава цела працяў жахлівы боль (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 193). Сотня ж. 1. Вайсковае падраздзяленне, арганізацыйная баявая адзінка ў старажытнарускім войску, якая звычайна налічвала 100 чалавек. Сотня заціхла, кожны ў свае думы пагрузіўся, суседу словам не дакучае (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 151). Падзеленыя.. на дзесяткі, сотні і тысячы, людзі ішліў адносным парадку, кожная сотня пад сваім сцягам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 294). [Бацька:] - Ідзі ў сваю сотню і спаўняй сваё (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 349). Глінскі з сотняй.. адправіўся пад Слуцак (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 222). 2. Грамадская і ваенная арганізацыя ў германцаў і шэрагу іншых народаў Еўропы ў перыяд пераходу ад першабытнага ладу да феадалізму. 3. Частка гарадской абшчыны ў феадальнай Беларусі, вылучаная з вайсковымі фіскальнымі мэтамі (у ліку галоўных абавязкаў членаў сотні былі работы на замкавых аб'ектах і іх абарона ад нападкаў праціўніка; соценны падзел існаваў да пачатку XVIII ст.). 4. Саслоўна-карпаратыўная арганізацыя купецтва і гандлёва-рамеснага насельніцтва на тэрыторыі Старажытнай Русі, Украіны, Беларусі, Расіі ў XI-XVIII стст. о Воўчая сотня — назва спецыяльнай, карнай вайсковай часці ў арміі Дзянікіна ў час грамадзянскай вайны. Затое ж Ванька Кудлаты чуўся, як найлепей, асабліва падабалася яму Чортава сотня, боў Дзянікіна былі Воўчыя сотні., і Ваньку было надта цікава ведаць, хто з іх пабора: ці Чортава сотня, ці Воўчая сотня?.. (Я. Колас. Ванька Кудлаты 36. тв. у 12 т., V, 104). Чорная сотня - існаваўшыя ў Расіі у 1905-1907 гг. пагромныя паліцэйскія арганізацыі для барацьбы з рэвалюцыйным рухам і масавых яўрэйскіх пагромаў. Дарэмна свістамі нагаек Застрашыць хочуць тыраны, Нагнаўиіы чорных соцен шаек (Я. Купала. Песня вольнага чалавека — 36. тв., I, 260). Соцкі м. 1. Стараста ў Рускай дзяржаве ў XV-XVII стст. П У Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, - выбарная службовая асоба ад гарадскога насельніцтва, дзяржаўных сялян (а пасля рэформы 1861 г. ад усіх катэгорый сялян), якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсках, выконвала распараджэнні станавога прыстава. [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта — Тв., 120). I давай я лічыць паноў новых зноў: Стараста, соцкі, пісар, старшына, Пасрэднік, ураднік, асэсар і суд, 3 'езд міравы, прысутства і сход... (Ф. Багушэвіч. Быў у чысцы! - Зан., 413). Ураднік апус
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектах, нагнаўйіы
3 👁
 ◀  / 658  ▶