Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Сотнік м. 1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі і іншых княствах усходніх славян, а таксама ў стралецкім войску Расійскай дзяржавы ў XVI-XV111 стст. Баяр - ужо сотнік, Усяслаў ~ дзесятнік і Алегужо нароўні са сталымі дружыннікамі! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона — КРЗ, 351). «А ты хто, каб пытагіца?» «Вялікага князя Аляксандра сопінік Іллініч» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - Тж., 161). ..баярын Рацібор займаўу войску не апошняе месца - ён быў сотнікам (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 498). Калі ў час паходу ўсё ж памёр знатны сотнік, як казалі, пасечаны ў бітве, манголы спыніліся ў даліне і, паставіўшы чорную юрту, а над ёю павесіўшы чорную харугву, трое сутак чакалі, пакуль шаманы дапамогуць душы памерлага пазбегнуць сустрэчы з жахлівымі боствамі цара падземнага свету Эрлік-хана (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 141). I таму, сунуўшы старшаму отраку вавёрчыну ійкурку, каб не казаў нічога сотніку, падаўся Алекса дадому (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 20). Пачаў [хлопец] пералічваць: камандзір варты, сотнік, ваявода, маршалак, намеснік... (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 360). Нізкалобы сотнік Карніла першы ўбачыў з кутняй вежы далёкі натоўп і, нягледзячы на тое, што быў цяжкадум, зразумеў, чым гэта пахне (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 52). 2. Обер-афіцэрскі чын у казацкіх войсках Расійскай імперыі, які адпавядаў чыну паручніка ў рэгулярных войсках. // Асоба, якая мела гэты чын. Казацкі сотнік загадаў пякчы белыя пірагі для казакоў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 263). // Воінскі чын у рэестравых казакоў - украінскіх казакоў, якіх наймаў польскі ўрад у XVI-XVII стст. на ваенную службу для аховы паўднёвых межаў. 3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў XVI-XVIII стст. А тым часам Пышнымі радамі Выступалі атаманы, Сотнікі з панамі, I ўсе ў золаце гетманы (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 409). 4. Службовая асоба гарадскога самакіравання на Беларусі ў XVIXVIII стст., якая ўзначальвала сотню, выбіралася з заможных сялян і падпарадкоўвалася войту. 5. Выбарны начальнік соцен - аб'яднанняў гандлёва-рамеснага насельніцтва, падобных да еўрапейскіх цэхаў, утвораных паводле прафесійна-тэрытарыяльнага прынцыпу (кавальскія, ганчарныя і інш.) у гарадах Старажытнай Русі, Вялікага княства Літоўскага і Расійскай дяржавы XI-XVIII стст. Д Сотнік-маладзец: Іяе ж прыйшла гадзіна, Сэрца нашло галубца! Вось зіркнулараз дзяўчына На сопгніка-маладца! (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца - Тв., 341). 16а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанняў
4 👁
 ◀  / 658  ▶