Солтыс [ст.-бел. солтысь, шолтысь, шелтысь — стараста; ст.-польск. szohys, ад с.-в.-н. schultheise} м. 1. У міжваеннай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (1920-1939 гг.) - сельскі стараста. Вярнуліся паны.., пачалі заводзіць свае парадкі.. Войтаў, солтысаў пазаводзілі (Я. Колас ТСБМ, V, 231). Лукаш Шульга, якога палякі паставілі за солтыса, усіх рагазінцаў конна і пеша выганяў рамантаваць грэблю... (Р. Сабаленка-ТСБМ, V, 231).// Стараста на акупіраванай тэрыторыі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Шукаліяны [партызаны] солтыса Аляхновіча забіць (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 56). 2. У феадальнай Польшчы і Рэчы Паспалітай - намеснік феадала ў вёсцы або мястэчку, які збіраў падаткі з насельніцтва, наглядаў за выкананнем феадальных павіннасцей. Сома ж. (міф.). У старажытнаіндыйскай міфалогіі - «боскі» (верагодна, галюцынагенны) напітак і бажаство гэтага напітку; валадар свету і неба, бог над усімі багамі, першатворца ўсяго існага. Таму з раніцы пад спевы сеяшчэнных гімнаў гатавалі спецыяльныя служкі напітак багоў — сому, якою напалам з малаком будуць апырсканы ахвярныя вогнішчы іякую перад усходам сонца будуць піць самі жрацы, каб адчуць Неадчувальнае... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 11). Сонцаварот м. Год. Сонцаваротаў дваццаць, магчыма, трохі меней, жыў ён на зямлі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 10). За сваёўжо немалое бурнае жыццё (як-ніяк, трыццаць дзевяць сонцаваротаў жыў на зямлі) ён пабачыўмностеа людзей, цэлае мора людзей (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 419-420). Пражыў аж восемдзесят сонцаваротаў! Зайздросны лёс! Князь-будаўнік! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). Сорак, мн. саракі. Мяшок, у які складалі 40 сабалёвых шкурак, г. зн. неабходны набор на поўную шубу. 0 Сорак саракоў чаго - незлічонае мноства, вялікая колькасць. Крыж сімвалам галоўным быў князёў, баярынаў, купцоў, крыжоў маскоўскіх не лічыў; казалі — сорак саракоў (П. Броўка. Крыжы і зоркі - ЭСФ, 350). Сорбы [ням. Sorben - нямецкая назва лужычан] мн. Лужычане, якія ў VIII—X стст. уваходзілі ў склад палабскіх славян (палабскія славяне - група заходніх славян, племянныя саюзы бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сербаў). Яе [Жывены] мовы ён [стрэчны] не разумеў, аднак помніў, што продкі яго з сорбаў — славян, якія яшчэ паўтара стагоддзя назад змагаліся тут супраць Альорэхта Мядзведзя, які, урэшце, пераламаў іх супраціўленне і зрабіў гэтую зямлю нямецкай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 119). Сотка ж. (разм.). Мера гарэлкі ў адну сотую частку вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці. Гаспадыня дае [бацьку] сотку і ідзе спаць (М. Гарэцкі - ТСБМ, V
Дадатковыя словы
альбрэхта, няведаме
3 👁