Смердка, ж. да смерд; жонка ці дачка смерда...ён [гаспадар] ажно расчуліўся ад такой спакойнай, нешматслоўнай і глыбокай дабрыні простай смердкі (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 55). Смочка [польск.] ж. Нарост, лядаш. Богуш ні то сядзеў, ні то ляжаўу перадку вазка, час ад часумацаючы вусы й бараду і скідаючы зь іх смочкі намёрзшага лёду (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 39-40). Смута ж. Мяцеж, паўстанне, беспарадак. А ў нядзелю ў царкве гарачае казанне казаў бацюшка, падымаючы рукі ўгору — пра смуту, пра Русь і пра веру ў госпада бога (Я. Скрыган - ТСБМ, V, 223). Смык м. Старасвецкая прымітыўная барана. He толькі на «лядах», але нярэдка і на стараворыўных глебах скарыстоўваўся першабытны смык - прылсіда, якую рабілі з яловых плашак («Помнікі» - ТСБМ, V, 224). Бараны жалезнай не спанатрыў ён [гаспадар], - Смыкам дапатопным Ерзае загон (Я. Купала. Гутарка аб кепскім гаспадару - 36. тв., IV, 160). Зямлю саха і смык мярэжыў, А што ты мела з свайго жніва? (Я. Колас. Калгаснае - 36. тв. у 12 т., II, 32). Смычок м. Памянш.-ласк. да смык. Там снуе араты 3 крывуляйсахой; Там смычок зубаты Скача над раллёй (Я. Купала. Падарожны 36. тв„ I, 308). Собскі, прым. Уласны. Некаторыя гісторыкі выказвалі думку, што ў летапісныя часы ўсякая малая рэчка бяз собскага ймя называлася Нямізай (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 221). Сойм [ст.-бел. соймь, сэймь, сеймь; польск. sejm] м. Тое, што сейм. На сойм з'язджаецца шляхта (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 24). Цяпер з палякамі што разам — тое пароўну: разам у паходы, разам на васальныя соймы ў Любліне ці Парчове (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 423). Але амаль увесь двор ужо праваслаўны, і паны-рада абурана шэпчуцца аб тым, што час збіраць сойм і аспрэчыць вялікага князя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 390). Соймік м. Тое, што сеймік. Соймы, соймікі равелі, Суседзі маўчалі (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 414). Сок м. 1. Чалавек, які сочыць у час палявання, каб звер не ўцёк. Уначы яшчэ падваліў снег, засыпаў усе сляды і мурашнікі, але сокі казалі, што мядзведзь не пакідаў пратаптанага іхнімі лыжамі кола (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 200). // перан. Шпег. Людзі здзівіліся б яшчэ больш, каб даведаліся, што гэтага чалавека ўжо колькі дзён беспаспяхова шукаюць па ўсім наваколлі сокі і служкі доказнай інквізіцыі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 371). 2. Пошук. [Віктар:] — Або «плюта» - гэта нягода. А вось «сок», ад слова «сачыць». А мы ўзялі дурное «розыск»... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
Дадатковыя словы
зязджаецца
5 👁