Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 35). Хто Смаленск ваюе, той мсціславічаў топча, і смаляне топчуць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд Тж., 151). Смерд і смэрд м. 1. У Старажытнай Русі - селянін-земляроб, які быў у феадальнай залежнасці; слуга. Збоку глядзець - добрае ў яе [Рагнеды] жыццё, зайздросцяць ёй тутэйшыя смерды; не трэба ёй жаць, даіць, прасці, гатаваць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 46). Жыцень жа вечна хітрыў - са смердамі, што прагна падлічвалі копы жыта, гурбы рэпы і бручкі, гарнцы гароху і бобу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 335). Смэрд, прыбіраючы княжую сьвятліцу, палючы ў печы, кажны дзень чуў усю работу ваяводы і бачыў, што ў гэтай рабоце нічога нязвычайнага ня было (В. Ластоўскі. Смэрд і ваявода - Тв., 29). 2. Перан. Нязнатны чалавек, чалавек з простанароддзя. - Я не сплю, Цішук, — падаў ён голас крыху маладзейшаму, але смеламу і кемліваму вою, даўняму сябру і паплечніку з простых смердаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 17). Пеўнік не ведаў, што дзяўчына была пляменніцай самога епіскапа, што Лату смяротна і небяспечна было быць там, дзеяна, бо ён смерд (У Караткевіч -ТСБМ, V, 219)... калчан, зякога тырчалі жалезныя стрэлы, упрыгожаны касцяной накладкай такой тонкай работы, якая павінна была ўпрыгожваць хіба толькі яго рэчы -яго, наследнага княжыча, а не яе, дачкі смерда (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 198). А смэрды і ня думаюць, што яны -роўны паном, што яны маюць косткі не чарнейшые за паньскіе, што яны такіе ж людзі, як і паны (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 13). / у параўн. Князь тут дняваў і начаваў - Абы далей ад свецкіх спраў; Хадзіў, як смерд, без жупана (А. Бажко - ТСБМ, V, 219). [Альгерд:] - А таксама нясіце сюды адзенне для нашага брата Яўнута, не можа ж ён змагацца ў кажуху, як смерд! (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 559). 3. Форма звароту, якой карысталіся прыгоннікі ў адносінах да простага люду (зневаж., пагардл.). [Еган да Скарыны:] - Вось і сядзі ў яме, смерд пышлівы! (М. Клімковіч — ТСБМ, V, 219). [Жрэц:] — Ты адмаўляешся ад пяці грыўнаў, смерд?! (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 364). А Селянін-смерд'. Т. Шаўчэнка і Я. Купала золіжаюць лёс княгіні злёсам.. жонкі селяніна-смерда, які загінуўу час паходу (ТСБМ, V, 219). Хлопчык-смерд'. Даведаўшыся, што дачка пасябравала з хлопчыкамсмердам, князь загадаў прывесці Мірошку да сябе ў святліцу (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 181). Смердаўскі, прым. Які належыць смерду. / у параўн. Тут таксама было цёпла ад печы — не цёмнай, не задымленай, як у простых смердаўскіх зямлянках (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжаюць
6 👁
 ◀  / 658  ▶