ры, рамеснікі, гандляры, ваенная знаць княства і розны служылы народ («Маладосць» - ТСБМ, V, 208). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - які атрымаў званне, чын не па спадчыне, а як узнагароду за дзяржаўную службу. Равінскія былі старадаўнім служылым дваранскім родам («Полымя» - ТСБМ, V, 208). Служыцель м. Тое, што слуга. У час канцэрта між радоў ходзяць служыцелі з падносамі і частуюць гледачоў чаем з мятай (В. Вольскі ТСБМ, V, 208). Служыць і служыці незак. Выконваць якія-н. абавязкі, падпарадкоўваючыся каму-н. Адзін [сын] служыць у дварэ, Поле панскае арэ (Я. Купала. Былі ў бацькі тры сыны - 36. тв., I, 173). Шторабіці, трэба жыці, — Стаў у двор за лесніка я, А служыці, дык служыці, Мабыць, доляўжо такая (Я. Купала. Калека - 36. тв., V, 35). Слухаўка [польск.] ж. Тэлефонная трубка. Падкаблук узяўся за адзін з трох, стаячых на стале, тэлефонаў. Потым перадумаў, паклаў слухаўку на мейсца й зьвярнуўся да Кузьмы... (М. Цэлеш. «Янкасеяў — людзі жалі» - ХБ, 126). Слынны, прым., адрадз. Вядомы. Паехалі, па дарозе яшчэ далучыліся абражаныя, ды ўсё слынныя: князь Юры Заслаўскі, князь Раман Кобрынскі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 427). He было за Уладзімірам слыннай справы, каб устрывожыцца і думаць пра яго ўсур'ёз (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 19). Смаласкоп м. Прыстасаванне для асвятлення памяшкання. Увайшлі ў тронную залу, скупа асветленую двума камінамі, дзесяткам смаласкопаў і верхнім святлом праз вузкія вокны (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 61). Смаляк м. Смаляны кавалак дрэва, які выкарыстоўваўся для асвятлення. На плошчы ўвечары народу было як маку, хаця цяжарныя дажджом аблокі ледзь не дакраналіся да смалякоў, якія скрозь матляліся вогненнымі венікамі, прыбітыя да слупоў, пад якімі нястомна чэрпалі з бочак і разлівалі ў чашы і брэцьяніцы хмельны мёд і піва княжацкія слугі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 63). У калідорах замка гуляў скразняк, смаляк у маёй руцэ трапятаў, як чырвоны каснік (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 375). А я яшчэ памятаю, калі людзі смалякамі ды лучынай асвятляліся (I. Сіняўскі — ТСБМ, V, 217). Смаляне мн. Жыхары Смаленскага княства (феадальнай дзяржавы з цэнтрам у Смаленску, якая ў XII-XV стст. займала тэрыторыю сучаснай Смаленскай, часткі Маскоўскай, Калужскай, Цвярской, Бранскай абласцей Расіі, усходніх раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі). Цьмяным быў і самы блізкі час, ніхто не ведаў, куды паверне князь па Дняпры: ці ўніз — на Кіеў, ці ўверх — на смалянаў (К. Тарасаў
Дадатковыя словы
ўсурёз
7 👁