ТСБМ, V, 207). Падрослых хлопчыкаў.. [удовы] аддавалі ў пастушкі, Дачок — багачам у служанкі (3. Бядуля - ТСБМ, V, 207). Прыгледзеўшыся [Жывена], пазнала яе - служанка суседзяў, часта сустракала яе на вуліцы то з кошыкам, то з берасцянкай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 307). Служба ж. 1. Абслуговы персанал; слугі. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах (М. Лужанін - ТСБМ, V, 208). Па сканчэнні «гутаркі» хатняя служба ўжо саджала пана.. ў брычку і побач паклала абкручаны ў палатніну кумпяк (П. Пестрак - ТСБМ, V, 208). 2. Зварот да ваеннаслужачага звычайна салдата, (разм.). [Драч:] А сам хто?.. Бародка можа і рабочага, а вусікі быццам афіцэравы... [Дашынскі:] -Блытаеш ты нешта, служба (К. Губарэвіч - ТСБМ, V, 208). 3. Работа па найме. Гістор'я старая: убогая дзеўка пайшла ў двор на службу для хлеба куска (Я. Купала. Зімою - 36. тв., V, 8). Найгарчэйшыя у лузе ягады каліны, Найцяжэйшая на службе Доля у дзяўчыны (Я. Купала. Песня - 36. тв., III, 223). Службіт м. Слуга. Дземба далей абходзіць з келіхам і са жбанам, які яму службіты час ад часу напаўняюць (Я. Купала. Галька - 36. тв., VII, 19). Тыя ж, хор гасцей, хор службітаў са святлом і Дземба (там жа, 25). Службы мн. Падсобныя памяшканні, розныя пабудовы для гаспадарчых патрэб. Розныя гаспадарчыя службы - кухня, склады, кладоўкі, -усё гэта ўваходзіла ў бальнічную сядзібу (М. Лынькоў - ТСБМ, V, 208). Служка аг. Работнік (работніца), слуга. Мабыць малады служка, адступаючы, прайшоў праз вогнішча, якое курэла і слалася па зямлі дымным покрывам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 99). Хлопцы вы з вусамі, Гаспадарце самі; He шукайце служкі Папраўляць падушкі (А. Пысін - ТСБМ, V, 208). Што цяпер рабіць са служкам? Дзе яго падзець? (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, V, 208). Хто ж суніме гора служкі, 3 кім жа ёй пагаварыць? (П. Броўка — ТСБМ, V, 208). Гэта йдзе Тарас-нявольнік, Служка ясне-пана (Я. Купала. Тарасова доля — 36. тв., V, 209). Ведаць не будзеш няволі, Панскіх кайдан, бізуноў, Панскай не будзеш ніколі Служкай, сыночак ты мой (Я. Купала. Калыханка — 36. тв., IV, 365). Відзіць стольнік, што маскаль думае даць цягу, I блізка яму дапякці сільну ўзяў адвагу I дзеля таго з ганку служкам даў прыказы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 458). А хлопчыка ўзяла радня, Каб абярнуць і ягоў служку (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 12). Служылы, прым. 1. У Рускай дзяржаве XV-XVII стст. - які знаходзіўся на службе (пераважна ваеннай). Тут у [Тураве] асядалі майст
Дадатковыя словы
гісторя
6 👁