Мастацкая і вусная творчасць якога-н. народа. Славянафіл м. Прыхільнік славянафільства. [Дзед:] - Славянафілы ж, якія былі, такія і засталіся, толькі што не выціраюць масляных рук аб валасы, расчосаныя страхой, і не смаркаюцца ў руку, хаця схільныяўхваляць і тое, і другое (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 207). Славянафілы прапаведавалі ўсе старое, патрыярхальнае і выслаўлялі ідэю чуллівага адзінадушша народа і цара («Беларусь» ТСБМ, V, 197). Слетак м. Маладая птушка, якая ўжо вылецела з гнязда. - Мы з ёю [пляменніцаю] розмыта выношваем, як бачыш, а гэта табе, княжа, не гняздар ці слетак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 213). Словалітня ж. Прадпрыемства па вырабе друкарскіх літар, шрыфталіцейны завод. [Адвернік:] — Ён [Скарына] магістрату Вільні прапануе пабудаваць друкарню, словалітню (М. Клімковіч - ТСБМ, V, 206). Слоўны, прым. Які мае адносіны да славеснасці, літаратуры. Важна адзначыць, што Кандрату Крапіве падуладны розныя слоўныяжанры (А. Бялевіч - ТСБМ, V, 207). Слуга м. У дарэвалюцыйным быце - чалавек для асабістых паслуг, прыслужвання. Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям'ёю, слугамі, коньмі, з усім панскім скарбам (Я. Колас - ТСБМ, V, 207). - Тады паглядзім золізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі! (Я. Маўр - ТСБМ, V, 207). [Надзя:] - Зараз во прыедуць графскія слугі і цябе, падкідыша, аддамо (А. Карпюк. Белая дама- БД, 315). Жрэц блаславіў яго [Міндоўга] схіленую перад ахвярным кастрышчам галаву, а слуга падаў авечы пузыр, ад якога моцна запахла бабровым струменем (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 70). Але ў ягонай [Відэвута] лажніцы слуг не аказалася, ён коратка патлумачыў, што адпусціў іх з рання (там жа, 306)...нястомна чэрпалі з бочак і разлівалі ў чашы і брэцьяніцы хмельны мёд і піва княжацкія слугі (там жа, 63). 0 Ваш пакорны слуга - 1. Ужывалася замест «я» ў размове для выказвання пашаны да таго, з кім гавораць. 2. Ветлівая форма заканчэння пісьма, паслання. Слугаваць незак. Тое, што прыслужваць. А паны сабе балююць, П'юць заморскае віно, - Для іх робіцца яно, — 1 ім лёкаі слугуюць, Як тут водзіцца даўно (Я. Колас - ТСБМ, V, 207). Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкі I перад ім [панам] чуць абавязкі? I слугаваць яму, старацца Іў тры пагібелі згінацца? (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 230). Служанка ж. У дарэвалюцыйны час - жанчына, якая была слугой у каго-н. Акрамя таго, Халуста трымаў круглы год парабка і служанку, а ў час жніва і сенакосу наймаў сезонныхработнікаў (А. Чарнышэвіч
Дадатковыя словы
зблізку, пюць, сямёю
6 👁