Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ліятэкі, тамуў скрынях і на паліцах ляжала лепшае напісанае ў Візантыі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 184). Цяперу скрыпторый, альбо пісьмянніцу, дзе стары Нячай сцеражэ дарагія скруткіпісьмёны, ходзяць малодшыя дзеці, яны ж, бывае, і чытаюць па чарзе перад кафлянай печчу ў вялікай зале то «Трышчану і Ізоту», то «Александрыю» (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 535). Скрыпты [ст.-бел. скрипть, шкрипть - пісьмо, спіс; лац. scriptum] мн. Паперы, дакументы. Учасце ў ёй [эксдывізіі] прынялі людзі вельмі часамі падазронай славы, як Юзаф Свіда, Ігнат Тукала.. і іншыя, а найгоршым быў маршалак Бжазоўскі, банкарт аднаго з Юдыцкіх, каторы адпрысягнуў праўнасць скрыптаў натуральнага свайго бацькі, выданых ахмістрыні Бжазоўскай, гэта значыць сваёй матцы, аб каторых агульнавядома, што былі фікцыйныя (А. Абуховіч. Мемуары — Зан., 528-529). Скрэпа ж. Прыгон. Яў гімназіі яшчэ быў, та й непаўналетак, калі цар Аляксандр Другі аслабадзіўмужыкоў ад скрэпы (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 547). Скурапея ж. Кароста. Ды і як было не верыць, калі Раман лячыў травамі скурапею і скулы, упраўляў звіхі, выводзіў цяменнік, браў на рукі дзяцей з пярэпалахам і глядзеў ім у вочы, і дзецям адразу рабілася лягчэй (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 7). Скутак [польск.] м. Вынік. He дабіўшыся на сходзе ніякага скутку, мы распачалі працу ў іншым напрамку:..сабралі грошы і купілі некалькі лемантароў, пяць лібараў паперы і адчынілі школу (Я. Колас. Пісоўныя работы курсантаў слуцкіх настаўніцкіх курсаў - 36. тв. у 14 т., XI, 34). Славеснасць ж. 1. Філалагічныя навукі (лінгвістыка, літаратуразнаўства і пад.). Спраеа была ясная: да славеснасці.. [Багдановіч] меў найбольшую схільнасць (С. Майхровіч — ТСБМ, V, 196). // Назва вучэбнага прадмета ў дарэвалюцыйнай сярэдняй школе, які даваў сістэматычныя веды па літаратуры. Мне прыйшлося вучыцца ў настаўніка Міцкевіча дзве зімы. Ен быў вельмі добры настаўнік. Добра вучыў рускай славеснасці, пісьму і арыфметыцы. I ніколі не караў, як іншыя настаўнікі («Помнікі» - ТСБМ, V, 196). 2. Вусныя заняткі з салдатамі па вывучэнні воінскіх статутаў у дарэвалюцыйнай рускай арміі. [Ротны Гланда:] -Панове, афіцэры, Бярыцеўзводы! Замест слаееснасці пустой Займіцеся работаю другой: Байцам тлумачце Сэнс свабоды I ўрада новага намеры (Я. Колас — ТСБМ, V, 196). — Наколькі я ведаю, падпалкоўнік, вы — жандарскі штаб-афіцэр умаёй губерні, а не аглядчык славеснасці! - рэзка абарваў губернатар (М. Віж. Лабірынт-Л
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

скрйпть, шкрйпть
8 👁
 ◀  / 658  ▶