Скіфы мн., адз. скіф, м. Агульная назва розных качавых плямёнаў, якія насялялі Паўночнае Прычарнамор'е ў VII ст. да н. э. - III ст. н. э. Можа гэта казка ці паданне Нашай фантастычнае зямлі... Паміж стэпаў у стагоддзях даўніх Скіфы легендарныя жылі (П. Панчанка ТСБМ, V, 169). Колькі народаў прайшло, пракацілася па гэтым стэпе! Скіфы, хазары, угры, торкі, печанегі... (Л. Дайнека. След ваўкалака МКВ, 489). Склавіны (славіны) мн. Старажытны славянскі саюз плямёнаў, які сумесна з іншымі плямёнамі вёў войны супраць Візантыйскай імперыі і качэўнікаў. [Васіль:] — Ці помніце, што адказваў аварам правадыр склавінаў Даўрыт? Нешта накшталт таго, што не нарадзіўся яшчэ на свеце чалавек, які падпарадкаваў бы сабе сілу нашу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 202). Склавіны ўпартыя, але ўмеюць трымаць слова (там жа, 146). Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так ілітоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 116). Складар м. Кладаўшчык...праз высокія вокны раз-пораз даносіліся галасы вагаўшчыкоў і складароў, што адкрывалі клеці і купецкія канторы, перагаворваючыся між сабой (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 550). Склюд м. Сякера (баявая). А камандзір варты — статны, магутны пахолак у кальчузе, з баявым склюдам — сякерай, прымацаванай да тоўстага скуранога паса з бронзавымі пласцінкамі-акоўкамі, стаяў, як закамянелы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 542-543). Скоец м. Манета. - Гэты ісцінстваваць не будзе, - сказаў Грыміслаў. - Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). Скорапіс м. Хуткае злітнае (у адрозненне ад устава і паўустава) пісьмо ў старажытных рукапісах. Варта адзначыць.., што заменаўстаўнога пісьма скорапісам раней за ўсе адбывалася ў дзелавой пісьменнасці (А. Булыка - ТСБМ, V, 178). Скрайні, прым. Крайні. Стоячы на прыпёку, каля сьцяны скрайняга дому, яны мужык і жонка любаваліся веснаеым разбудлівым бруненьнем Нямігі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі - К, № 5-6, 76). Скрыпіцель м. Скрыпач, музыка. Скрыпіцелі загудзелі, Дружкі весела запелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 197). Скрыпторый [ад лац. scriptor - пісар] м. Сярэдневяковая майстэрня па вырабе рукапісных кніг (былі пашыраны ў Еўропе ў VI-XV стст.). Каб заняць час, ішла [Жывена] у бібліятэку — адзін з продкаў Нікіфара купляў кнігі ў скрыпторыі, дзе іх перапісвалі для імператарскай біб16 Зак
Дадатковыя словы
прычарнаморе
7 👁