кі-дысыдэнты падбухторвалі нас». Ужо мы змоўшчыкі, чарнакніжнікі, ворагі і паўстанцы, віжы і шпегі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 212).
Схізматычка, ж. да схізматык. Непрыязнь да схізматычкі, якая нават ад кароны праз веру адмовілася.., адразу пагасла, пані палюбіла «сваю каралеву» за яе павагу да іх веры, за яе прастату і свойскасць – ніякай пыхі (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 171–172).
Сходка ж. (разм). 1. У дарэвалюцыйнай Расіі – сход прадстаўнікоў сельскай абшчыны. // Рэвалюцыйны сход рабочых, студэнтаў і інш. За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нечым даносе зрабіла аблаву (Р. Мурашка – ТСБМ, У. 412).
2. У Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. – нізавая (цэхавая) сацыял-дэмакратычная ячэйка, якая аб’ядноўвала рабочых (рамеснікаў) адной прафесіі.
Сціло н. Тое, што пісала. У стылыя зімовыя ночы зорак не было, я вылічваў іх ход, крэмзаючы вострым сцілом па васковай табліцы, і часам, раззлаваўшыся, шпурляў кавалкі воску ў агонь (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 335). «Дык загадай яе [памочніцу] сцяць горлам!» – Гедзімін адкідае сціло, ваявода і маршалак адступаюць ад стала, у іхніх вачах спалох (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 376).
Сцяг м. Вайсковае падраздзяленне колькасцю ў 50 чалавек. – Хто на варце? – Старшы дружыннік Мсцібог з усім сваім сцягам. І сцяг Халадка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 33).
Сцягач м. (разм). Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў (К. Хромчанка – ТСБМ, V, 423).
Сцяты, дзеепрым. Той, каму адсеклі галаву. – Не калаціся, не будзеш сцяты, – сказаў Міндоўг (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 232).
Сцяць зак.:
◊ Сцяць горлам (сцяць за горла) – забіць, пакараць смерцю. Ён [намеснік князя] нават загадаў сцяць горлам аднаго са слуг, праўда, абвінаваціў яго ў тым, што нібыта ўкраў той у Яксы сярэбраную бяліленку – сасуд для бяліл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 278). – Ды цябе вось тут разам з тваімі бацькамі трэба за горла сцяць! (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 79).
Сыбота ж. Субота. У сыботу праца на хвабрыцы канчалася на дзьве гадзіны раней (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя – ХБ, 89).
Сыгнэт і сыкгнет [ст.-бел. сыкгнеть, сыгнеть, сикгнеть, сигнеть, секгнеть, сегнеть; лац. signetum] м. Пярсцёнак з пячаткай. – Даўно б так, – сказаў Лотр. – Прыцісні да загаду сыкгнет. Вось так. А цяпер паспрабуем, дзякуючы дару, які даў нам бог, прадбачыць усе магчы-
78 👁