у 5 т., 1, 131). Лес, як вялізная губка, набух, наліўся чорным атрамантам (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 33). Атрамантавы, прым. Чарнільны. Нунцый сядзіць у сваім кабінеце за сталом з багатым атрамантавым прыборам (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя - МКГ, 184). Атрамэнта ж. Тое, што атрамант. Змачу пёрка ў атрамэнту Ды як чыркну на паперы (Я. Купала. Змачу пёрка... — 36. тв., I, 230). Атрафіць [ад трэф - ст.-яўр. teräjä — нячыстая яда; недазволеная іудзейскай рэлігіяй страва] зак. Апаганіць. Пачуўшы слова «сала», Меер заткнуў вушы і адвярнуўся да сцяны, каб не атрафіць малітву... (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 124). Аўвул м. Аул (паселішча на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі). Чыноўнікі партыйнага апарату.. разьязджаюцца па хвабрыках, заводах, шахтах, сёлах, вёсках і аўвулах (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»-ХБ, 117). Аўгуст м. Тытул рымскіх і германскіх імператараў. II Асоба, якая мела гэты тытул. Скарга вось ужо два тыдні ляжыць ў этэрыярха, і сёння на прыёме ў Палацы ён расказваў пра гэта аўгуспіу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 204). Аўгур [лац. augur] м. Старажытнарымскі жрэц, які тлумачыў волю багоў па шчабятанні і палёце птушак. // перан. Чалавек, якому расказалі асаблівыя тайны. Насцярожанасць супраць Зелянога трывала яшчэ і таму, што той часам кідаў — з вока на вока — надта ліберальныя думкі, нібы запісваў да сябе ў аўгуры: мы, маўляў, людзі свае і можам пагаварыць пра ўсё «не чинясь» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 357). Зноў пачалася «размова аўгураў» (там жа). Аўкштайты мн. Плямёны, якія жылі ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Літвы. Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 84). Аўрэоля [фр. aureole, ад лац. aureolus — пазалочаны] ж. Арэол. На адным баку мэдалю быў зьмеявік, а на другім -Дзева Сонца, у постаці птаха зь людзкой галавой, абкружанай аўрэоляй (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 78). Аўстэрыя [польск. з іт.] ж. Заезны дом, карчма. [Ян]: У Францыі кожная аўстэрыя, як палац! У кожнай чалавек, як у раі! (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія - Тв., 33). Аўтадафе [парт.] н. Пакаранне смерцю на агні. «Аўтадафе! Аўтадафе!..» — Гуртам заравелі (Я. Колас. Ерэтык - 36. тв. у 14 т., X, 536). Афяра ж. Ахвяра. Ен [Ваня] быў афярай дзеля гэтай справы (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв
Дадатковыя словы
чйнясь
20 👁