дэвуш - Тв., 442). I y параўн. Чаго-чаго пюлькі яны [жонка з нявесткай] не нанеслі: стог бліноў стаяў пасярод стала, як асэсар, побач блішчэла ўсімі колерамі неба і зямлі яечня з салам і кілбасой (3. Бядуля. Пуд жыта — Выбр. тв. 201). Сваталі ж мне ў прыймы у нову хату, На зямлю ражайну і дзеўку багату; буду жыць казалі, як які пасэсар, Ездзіць парай коні, як сам пан асэсар (Ф. Багушэвіч. Мая хата - Зан., 386). 2. Перан. (іран.). Важная асоба. [Грамабой:] - Усялякая жаба нос дзярэ. Вельмі асэсар ён тут вялікі — не дамо. Ды хто ў цябе пытацца вельмі будзе? (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв. IV, 203). 3. Перан. Мядзведзь. Стаіць Вашамірскіля калматага асэсара і думае: Што рабіць? Ціханька пайсці назад? (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 264). Атаман м. Начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях. Ізноў закіпела Сіне мора. Уздоўж баіідака Ізноў пахаджае Пан атаман ды на хвалю Моўчкі паглядае (Я. Купала. Іван Падкова - 36. тв., IV, 477). Атопкі мн. Абутак з ліпавай кары (калі абутак стоптваўся, яго закідвалі на стрэхі, каб добра прасушыць, а ў дзень Купалы выкарыстоўвалі як падпал для развядзення купальскага вогнішча). Малада грамадка — дзераўца глыбока Пасярод далінкі у зямлю ўкапала, Цэлы стог сухога галля нанасіла, Атопкамі яго кругом аблажыла, Штобы паўстрэчаці ахвотай купала'. (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала - Тв., 224). Атрамант [ст.-бел. атрамент-ь', польск. atrament лац. atramentum] м. Чарніла. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 268). Я помніў тыя пасланні, якія пісалі манахі-францысканцы пад дыктоўку вялікага князя, пацеючы ад напружання і паспешліва соўгаючы вострыя гусіныя пёры ў чорнае месіва атраманту (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420). Маленькі Тамаш быў тады заўсёды запэцканы ў сіні атрамант. рукі, нос, лоб, нават язык. Тамаш і цяпер памятае саладкаваты, непрыемны смак атраманту (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 181). Здавалася Аўгіні, што нічога на свеце няма мудрэйшага, як выводзіць атрамантам просценькія палачкі на паперы - вось такія рысачкі, як на аўсяным коласе (3. Бядуля. Дэлегатка Выбр. тв., 213-214). Ён [пан Богуш] апусціў пяро ў «атрамант», Палюбаваўся з момант ім I, вокам лыпнуўшы касым, Стаў выліваць «душы сакрамант» (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 197). / у параўн. Кот быў чорны, як кітайскі атрамант і як сама цемра: вялізны, з ягня, гладкі кацяра (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 67). // вобразн. Ноч разліла свой атрамант Панад морам паміж скал (3. Бядуля. Ноч разліла свой атрамант - 36. тв
13 👁