яны сьцераглі дахвальна й аддана, і ці ня больш захопна – таёмна, чымсьці самі асочнікі (К. Юхневіч. Спадарства Калочкі – К, № 5–6, 77). / у параўн. Нібы асочнікі, якія сочаць за зверам, глядзяць за табою і мною чужыя людзі (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 299).
Астралёгія м. Астралогія. Гэта значыць, што быў калісь час, калі ў нас працьвітала астралёгія, глыбокае вывучэнне якой зьяўлялася прывілеем клясы вучоных, але яна была адначасна, мабыць, ведай, даступнай для ўсіх станаў (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 79–80).
Астрог м. Турма. Не дам яму [пану] жонкі, На ганьбу не дам, Хоць згнію ў астрозе Ці ў віры на дне (Я. Купала. Нікому – Зб. тв., V, 28).
Астрожнік м. Той, хто пасаджаны ў астрог; арыштант. А ў Лукішках, у Картуз-Бярозе, у пастарунках ды падзямеллях звіняць ланцугамі астрожнікі, паміраюць тыя людзі, якія сваю долю гукалі з усходу, якія ленінскую праўду сеялі ў сэрцах заняволеных людзей (А. Бялевіч – ТСБМ, I, 289).
Астрожны, прым. да астрог. [Незнаёмы]: Пайсці у свет – бацькі мне светам, А хата мне – астрожны склеп (Я. Купала. На папасе – Зб. тв., VI, 158).
Асьмак [ст.-бел. осмакъ, асмакъ, осьмакъ] м. 1. Дробная грашовая манета. ..купіў магістрат новаму містру сукна чырвонага сем локцяў і чвэрць на кунтуш і палатна на жупан і на порты дзесяць локцяў, а яшчэ шапку каралеўскую з баранком, боты і пас вішнёвы, і за ўсё разам з шабляю заплочана 50 залатых і 20 асьмакоў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 196).
2. Адзінка вымярэння сыпучых і вадкіх рэчываў.
Асэсар і ацэсар [ст.-бел. ассесоръ, асесоръ, ососоръ; лац. assessor] м. 1. У Старажытным Рыме, у сярэдневяковай Еўропе, у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых буржуазных дзяржавах – судовая службовая асоба, засядацель. [Куторга]: Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 120). [Няміра:] – Гэтулькі знайшлося асэсараў, як толькі паны прыйшлі, што кожнаму мы ўсёй вёскаю вінаватыя то таго, то гэтага, то за гэтае, то за тое асталіся (К. Чорны – ТСБМ, I, 293). ..плацілі мы земскую павіннасць ды вялікія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшыням, пісарам, акружным, асэсарам – ды бог ведае, каму плацілі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 109). – Ну, праз дзяжурнага асэсара загадваю высветліць справу са зброяй (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 187). Ацэсар там з раентам спор вялі упарты, Заеліся аб свае праваслаўныя харты (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Та-
85 👁