Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Аскіцырый м. Манастыр. [Нікіфар:] - Там за сшарадаўнім палацам Канстанціна Багранароднага, аскіцырыі дзевы Памакарысты і святога Іаана (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў- АД, 194). Аслі, злучн. Або. А ў карчму - Зміцёр наш вясёл! Найшоў дарогу аслі каля загумення. Ен на гарэлку вялікі быў гад! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 202). Асміна і асьміна [ст.-бел. осмина] ж. 1. Мера аб'ёму сыпкіх рэчываў (палова чвэрці ці 1/8 бочкі, каля 105 л). - Ну, то я прышлю, цэлую асміну [грэчкі] прышлю, - сказаў падлоўчы (Я. Колас — ТС, 19). [Восень]: Пудзік хлеба з мякінай, Груцы, бобу крыху, Якой бульбы асьміну - Ці ж не дось мужыку? (Я. Купала. Адвечная песня - 36. тв., VI, 28). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы (А. Якімовіч ТСБМ, I, 293). У хаце апрача некалькіх асьмін бульбы нічога не асталося (3. Бядуля. Анчар - Выбр. тв., 242). 2. Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. /у параўн. На вербах бэры там раслі, на соснах - гарбузы з асьміну (У Дубоўка - ТСБМ, I, 293). 0 3 асьміна — шмат каго-, чаго-н. А тут дзяцей з асьміна, карміць няма чым (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна - Тв., 122). Мераць асьмінай - многа мець, атрымліваць нажываць (грошаў). [Куторга:] - Ды і пасаг мае [дзяўчына] гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерае (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта — Тв., 121). Жыў шляхціц багаты; меў поля ён многа, I конікаў сытых, іўсякай скаціны, I грошы, што чуць іх не мерыў асьмінай (Я. Купала. Адплата кахання — 36. тв., V, 41). Асмінка і асьмінка ж. Памянш.-ласк. да асміна (асьміна). Ад Сцяпанавай хацінкі He абойдзе так убогі, Пагарэлы — без асмінкі, Сірата без дапамогі (Я. Купала. Сцёпка Жук - 36. тв., I, 368). Ці ж не дурань мужык гэта: Гарэ, сееусё лета, А як прыйдуцца дажынкі, няма збожжа ні асьмінкі (Ф. Багушэвіч. Дурны мужык, як варона - Зан., 383). Аснацкі, прым. Які мае дачыненне да аснача, аснацтва. I долечку сірочую хрысціла бабка з вокам, каб толькі не сурочыла зайздрослівае вока. Ды вытрымка аснацкая яго [Ульянава] вяла ў навуку па Волзе ўверх: юнацкая Казань шуміць на вулках (А. Вялюгін - ТСБМ, I, 285). Аснач м. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна (А. Зарыцкі - ТСБМ, I, 285). Каля кроснаў — ткачы, На плытах — асначы, На палях за плугамі — аратыя (С. Дзяргай — ТСБМ, I, 285). Асочнік м. Асоба, якая займалася асочваннем, аблавай, абходам і акружэннем звера ў час палявання. Гаспадар - асочнік слуцкай княгіні - Мечка Кузьмініч (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 26). I абдуманае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, осмйна
4 👁
 ◀  / 658  ▶