Асаднікі звычайна мн., адз. асаднік, м. 1. Ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад у перыяд з 1920 па 1939 г. перасяляў з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, даваў ім на льготных умовах або дарма ўчасткі зямлі для ўмацавання сваіх інтарэсаў. «Кавалераў» цікавых ёсць шмат, Галоўным чынам з асаднікаў, якім выдалі зямлю тут на «крэсах» (3. Бядуля. Тры пальцы 36. тв. у 5 т., III, 166). Маленькі сухенькі дзядок Барташук прывык шмат да чаго, прывык асцерагацца лішняга слова казаць, бо шляхта мела шмат вушэй: польскі настаўнік ксёндз, non, паліцыянт, асаднік і іншыя шпікі лавілі кожнае слова яго «бунтарскай» сям'і (3. Бядуля. Поведзь, дзе ест твуй сын? - 36. тв. у 4 т., I, 297). «На ўсходніх крэсах стварылася фатальнае становішча. Калі не будзе змен, дык там скрозь выбухне ўзороенае паўстанне». Так галасілі польскія асаднікі ў газеце «Рэч Паспаліта» пад час вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі (Я. Колас. Трыццаць савецкіх год - 36. тв. у 12 т., XI, 379). Наслалі нам асаднікаў, Жандараў і ураднікаў, I іншае брыды (Я. Колас. Панская ласка - 36. тв. у 12 т., II, 30). Хто муціць свет? Ён, гад руды, Асаднік Богут касавокі! (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 100). Калі-б які жартаўлівец намагаўся схарактарызаваць палажэньне Літоўцаў, дык мог-бы трапна сказаць гэтак: загналі літоўскіх паны, шляхта й асаднікі ў казіны ражок (К. Акула. Гараватка К, № 7, 20). 2. Пасяленцы-бортнікі ў глухіх лясах. Добрай дарогі засцерагаліся заставы, а сцежкамі, лясамі ў абход - голадна, вось натрапілі на асаднікаў, вырашылі запасціся... (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 164). А Асаднікі-прыблуды: А ўсе асаднікі-прыблуды, Як і прыблуды ўсе паны: Старое песні перагуды, Гаспадары ж бо не яны (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 234). Асаднікі-скулякі. А ўзяць асаднікаўскулякаў: Здушылі ўсіх, як абручы, Забралі ўсё, а ты маўчы — Ці мала хто ад іх заплакаў! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 229). Асадніцкі, прым. Які мае адносіны да асаднікаў. Абкружаная з трох бакоў асадніцкімі, панскімі й шляхецкімі землямі, з усходу ўпіралася вёска Літоўцы ў балаты (К. Акула. Гараватка - К, № 7, 19). Асігната ж. Талон на права вывазкі з леса дроў. - Зайдзі, Паўлюк, у лясніцтва і вазьмі асігнату, бо скора не будзе чым выпаліць у печы (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 145). Асігнацыя ж. Папяровы грашовы знак, які выпускаўся ў Расіі з 1769 да 1843 г. Плаціць асігнацыямі дазвалялі толькі летась (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 111). У торбачках манеты, а ў газетных пакунках — асігнацыі (М. Віж. Лабірынт - Л
Дадатковыя словы
сямі, ўзброенае
4 👁