Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
круціць, якім аршынам мераць свой верш, якім гэблем гладзіць кожнае слова сваёй песні, калі сэрца перапоўнена, калі ў жылах кроў вельмі кіпіць і неяк само гаворыцца, само пяецца? (3. Бядуля. На што мне 36. тв. у 5 т., II, 27). Бачыць скрозь зямлю на чатыры аршыны - разумець усё чыста. Іду я на праверку да сваёй супругі, яна ў мяне скрозь зямлю на чатыры аршыны бачыць... (М. Паслядовіч - Ск., 12). Мераць на свой аршын каго, што - меркаваць пра каго-, што-н. аднабакова, суб'ектыўна, з асабістага пункту гледжання. Сядзіць такі ваякакіраўніку лясным зацішку і мерае ўсіх на свой аршын, нават папракае другіх, распякае, павучае (М. Лынькоў. Векапомныя дні - ЭСФ, 221-222). (Пайсці) пад аршын - у салдаты, у рэкруты (забраць). Усе не ў лад, усіх назад — Ва ўсіх доля маці. A ва ўдовы адзін сын, Дый той якраз пад аршын (Я. Колас. Сава - 36. тв у 12 т., X, 510). Як (быццам, нібы) аршын праглынуў - ненатуральна прама стаяць ці сядзець. А хлопцы, хлопцы! Кожны быццам аршын праглынуў: такія важныя, такія строгія (I. Сяркоў. Мы хлопцы жывучыя - ЭСФ, 424). A то ходзяць там, нібы аршын праглынулі (В.Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 251). Як (быццам, нібы) аршын праглынуўшы - у ненатуральна прамой паставе. Ён [Кушэль] заўсёды хадзіў як аршын праглынуўшы (I. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску - ЭСФ, 424). Сястра Аўдакія сядзіць нібы аршын праглынуўшы, шэпча нешта (М. Лынькоў. На чырвоных лядах - ЭСФ, 424). Арпіынны, прым. Які мае адносіны да аршына. // перан. Надта вялікі. ..рака была яшчэ параўнальна чыстая, так што арійынныя жывыя сцерлядзімаглі плаваць у садках месяц-два (У. Караткевіч. Зброя - 43,315-316). Арыі (арыйцы) мн. Індаеўрапейскія плямёны, што ў IV тыс. да н. э. насялялі стэпавую зону паўднёва-ўсходняй Еўропы (паводле іншых звестак - поўдзень Сярэдняй Азіі і прылеглую да яго тэрыторыю Іранскага плато); непасрэдныя продкі сучасных індаіранскіх і большасці еўрапейскіх народаў. Мабыць, гэта памяць аб арыях, чые словы адгукваюцца ў сённяшняй мове і славян, і немцаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 129). Арыштант м. Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам. Праз два дні арыштант мог ісці. Але Загорскі ведаў, чаго гэта яму каштавала (У. Караткевіч. Зброя - 43, 344). Асада ж. 1. Сядзіба асадніка. Яшчэ калі паны пачалі хапаць каля вёсак зямлю і рабіць сабе асады, сын Алыйэўскага — лекар і вядомы забойца — выдаў бацьку карнікам за сувязь з беларускімі партызанамі (А. Бажко - ТСБМ, I, 273). 2. Від феадальнай зямельнай рэнты ў грашовай форме, асноўная павіннасць асадных сялян у Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. (у канцы XVI ст. паступова злілася з чыншам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вялікі...рака, субектыўна
5 👁
 ◀  / 658  ▶