павязкай, асабліва ж парэпаная скура сядла, з-пад якой выглядаў драўляны арчаг - аснова -усё гаварыла аб доўгім і нялёгкім шляху (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 96). Аршак і оршак [ст.-бел. оршакь - світа, картэж; цюрк. ursak] м. Картэж з мноства фурманак ці карэт. Святочны аршак прыезджых выглядаў значна больш сціплым, чымся натоўп, што сустракаў іх ля царквы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 35). Паўкруглы аршак усё болей замыкае кола вакол нас. Чалавек сорак. Некаторыя ў цэльнакутых латах, некаторыя ў калантарах (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 163). Оршак Гедзіміна таксама адпраўляўся назад у Трокі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 363)...палякі, што прыехалі з вясельным оршакам, уволю адпомсцілі гаспадарам, праўда, не гвалтам - шчодра адорвалі яны сваіх часовых сябровак, і доўга тыя ўспаміналі нястомных ў каханні шляхціцаў... (там жа, 451). Аршын м. 1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы. Ён [Борух] вечна дыміў люлькай — старасвецкай бурштынавай з доўгім, у два аршыны, плеценым цыбуком (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 273). Углядаючыся на яго, я прыкмеціў, што ён заўсёды цягае з сабой нейкі пакунак - ня надта грубы, але доўгі на якія тры чверці аршыны (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 40). Будзеш [беззямельны] мець мясціну, На век вечны поля Роўна тры аршыны (Я. Купала. 3 песень беззямельнага — 36. тв., II, 147). А капа — шэсцьдзесят снапоў, а кожны сноп ля перавясла — аршын кругам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 108). Яно [капішча Свінтарога] мела ў даўжыню каля 150 аршынаў, у шырыню каля ста. Вышыня сценаў гэтага, не такога і старога, збудавання дасягала 15 аршынаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 414). Вы багаты чалавек.., а перад людзьмі прыніжаецеся, кожнаму гатовы ў ногі кланяцца, і толькі за тое, што ён купіць аршын паркалю... (П. Галавач - Ск., 11). Перагарнуў [Блок] некалькі аркушаў, выбраў адну паперыну памерам з квадратны аршын і другую з накіданымі на скорую руку лічбінамі (Я. Колас. На ростанях - 544). 2. Лінейка, якой карысталіся краўцы, гандляры. Гандляры спрытна матлялі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 265). 0 Аршын з шапкай — вельмі малы, невысокі, нізкарослы. Ды які ж з яго мужчына?.. Аршын з шапкаю. Такога й варона панясла б, каб схапіла за каршэнь (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца - ЭСФ, 39). Аршынам носа не дастаць - вельмі ганарлівы. У старшыні аршынам носа не дастанеш з-за тых свінарнікаў і кароўнікаў (У Паўлаў Ск., 12). Аршынам мераць - меркаваць пра што-н. Нашто мне мазгі
12 👁