тв., V, 200). - Зіпунішкі ў рамізнікаў драныя, армякі - страшныя, капелюхам гэтым паяркавым - сто год (У. Караткевіч. Зброя - 43, 287). Арнауты [тур. Arnavut] мн. 1. У рускай арміі ў пачатку XVIII ст. — лёгкія нерэгулярныя войскі, якія набіраліся з жыхароў Малдавіі і Валахіі. // Славянская кавалерыя, якая ў т. зв. Валашскім паўстанні (1821 г.) за незалежнасць народаў паказала цуды мужнасці. На мой кліч арнауты да самага скону Будуць нашу зямлю бараніць ад палону (В. ДунінМарцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі - Тв., 254). 2. У Расіі так называлі выхадцаў з Албаніі. Артагазавы, прым. Які зроблены з артагазу - адной з разнавіднасцей шоўку. Насілкі, на якіх неслі Нікіфара і Жывену ў Вялікі Палац, былі ўжо не летнія, з артагазавымі занавескамі, а прызначаныя для зімовага ўжытку, і, рассоўваючы цяжкія завесы з нашытымі на іх гербамі роду Скліраў, Жывена старалася, каб халодны вецер не надта выстуджваў яе, бо была яна ў шаўковым адзенні, як таго патрабаваў прыдворны цырыманіял (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 213). Артыкул м. (ваен.). Ружэйны прыём. Муштры скора паняў, артыкулы стрэльбай лепш ад усіх выкідваў (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня - Тв., 7). Архантапулы мн. Знатныя грэкі. Яны [рыцары] яшчэ нібыта строга прытрымліваліся сваіх франкскіх альбо нямецкіх парадкаў: так, зямля, ленны рыцарскі надзел пераходзілі па спадчынным праве толькі старэйшаму сыну, у той час як у знатных грэкаў — архантапулаў зямля перадавалася пароўну дочкам і сынам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 181). Архэалёг м. Археолаг. Некаторым гісторыкам і архэалёгам гіпотэза гэтая здавалася праўдападобнай (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 220). А Аматар-архэалёг'. — На маёй пастанове канчальна заважыў ліст, атрыманы з Полацку ад тамтэйшага аматара-архэалёга Івана Іванавіча (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв.,76). Арцель м. Аб'яднанне асоб той або іншай прафесіі (рамяства) для супольнай працы з удзелам у даходах паводле дамоўленасці і агульнай адказнасцю; таварыства. Арганізацыя арцелі па асушцы Рэгелеўшчыны ўзняла вялікі шум (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, I, 270). Работа абшчынамі, арцелямі дасць магчымасць шырока карыстацца машынамі і ўсімі адкрыццямі, якія аблягчаюць працу... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 252). Арчаг [ст.-руск. арчакь', ст.-бел. орчакь, ярчакь, ерчакь — від сядла; тур. ayrcak} м. Драўляная аснова сядла. Цёмныя кругі пад пахамі яго [ганца] шэрай шарсцяной світы, збітыя ў лямец валасы пад ваўнянай 2а
Дадатковыя словы
абяднанне
6 👁