Аскіцырый м. Манастыр. [Нікіфар:] – Там за старадаўнім палацам Канстанціна Багранароднага, аскіцырыі дзевы Памакарысты і святога Іаана (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 194).
Аслі, злучн. Або. А ў карчму – Зміцёр наш вясёл! Найшоў дарогу – аслі каля загумення. Ён на гарэлку вялікі быў гад! (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 202).
Асміна і асьміна [ст.-бел. осмина] ж. Мера аб'ёму сыпкіх рэчываў (палова чвэрці ці 1/8 бочкі, каля 105 л). – Ну, то я прышлю, цэлую асміну [грэчкі] прышлю, – сказаў падлоўчы (Я. Колас – ТС, 19). [Восень]: Пудзік хлеба з мякінай, Груцы, бобу крыху, Якой бульбы асьміну – Ці ж не досць мужыку? (Я. Купала. Адвечная песня – Зб. тв., VI, 28). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы (А. Якімовіч – ТСБМ, I, 293). У хаце апрача некалькіх асьмін бульбы нічога не асталося (З. Бядуля. Анчар – Выбр. тв., 242).
Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. /у параўн. На вербах бэры там раслі, на соснах – гарбузы з асьміну (У. Дубоўка – ТСБМ, I, 293).
◊ З асьміна – шмат каго-, чаго-н. А тут дзяцей з асьміна, карміць няма чым (Ф. Багушэвіч. Дзядзіна – Тв., 122). Мераць асьмінай – многа мець, атрымліваць нажываць (грошаў). [Куторга:] – Ды і пасаг мае [дзяўчына] гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерае (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 121). Жыў шляхціц багаты; меў поля ён многа, І конікаў сытых, і ўсякай скаціны, І грошы, што чуць іх не мерыў асьмінай (Я. Купала. Адплата кахання – Зб. тв., V, 41).
Асмінка і асьмінка ж. Памянш.-ласк. да асміна (асьміна). Ад Сцяпанавай хацінкі Не абойдзе так убогі, Пагарэлы – без асмінкі, Сірата – без дапамогі (Я. Купала. Сцёпка Жук – Зб. тв., I, 368). Ці ж не дурань мужык гэта: Гарэ, сее ўсё лета, А як прыйдуцца дажынкі, няма збожжа ні асьмінкі (Ф. Багушэвіч. Дурны мужык, як варона – Зан., 383).
Аснацкі, прым. Які мае дачыненне да аснача, аснацтва. І долечку сірочую хрысціла бабка з вокам, каб толькі не сурочыла зайздрослівае вока. Ды вытрымка аснацкая яго [Ульянава] вяла ў навуку па Волзе ўверх: юнацкая Казань шуміць на вулках (А. Вялюгін – ТСБМ, I, 285).
Аснач м. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна (А. Зарыцкі – ТСБМ, I, 285). Каля кроснаў – ткачы, На плытах – асначы, На палях за плугамі – аратыя (С. Дзяргай – ТСБМ, I, 285).
Асочнік м. Асоба, якая займалася асочваннем, аблавай, абходам і акружэннем звера ў час палявання. Гаспадар – асочнік слуцкай княгіні – Мечка Кузьмініч (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 26). І абдуманае
84 👁