Старонка 479
◀ / 658 ▶
справа да іх сіяцельства (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 90). [Куторга] (зляканы): Ваша благароднае сіяцельства! Найяснейшая карона! Да я толькі сабе жартаваў, – вось страшыў дурное дзяўчатка, каб яна прызволіла пайсці за мяне замуж (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 124). Сказка ж. Спіс, рэестр. Малым быўшы, сляпых вадзіў; А падросшы і сам брадзіў; Не прыпісаны да сказкі, І так жыву з божай ласкі (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе! – Тв., 55). – Раздабыў усе паперы, запісаў мяне ў сказку... Што і бацька б, можа, шчэры Не зрабіў такую ласку (там жа, 58). ○ Рэвізская сказка – спіс асоб, якія падлягалі абкладанню падушным падаткам (складаўся пры рэвізіі). Скальды мн. Ісландскія і нарвежскія паэты IX–XIII стст. Нашы скальды складаюць песні конунгам Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Англіі (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКВ, 407). Скамарох м. У Старажытнай Русі і ў пазнейшы час – вандроўны акцёр. Тут Хомка ўспомніў, што ў вёску прыехаў цыган-мядзведнік. Ён скуплівае малых медзведзянятак для скамарохаў (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 265). Першае ўпамінанне аб скамарохах на Беларусі мы знаходзім у пропаведзях Кірылы Тураўскага (XIII стагоддзе) («Беларусь» – ТСБМ, V, 153). Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі (М. Гарэцкі – ТСБМ, V, 153). Адна з найбольш маляўнічых карцін спектакля паказвае выступленне вандроўных скамарохаў (У. Няфёд – ТСБМ, V, 153)... збіраліся ў каміннай залі, каб.. паглядзець імпрэзы скамарохаў (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 19). Ён [Браціла] уцёк са скамарохамі, вадзіў мядзведзя, іграў на гудку, мілаваўся з бессаромнымі маладзіцамі, піў мёд, а потым разам з сябрукамі забіў багатага латгала з-за грыўняў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 12). Скапец м. Член фанатычнай рэлігійнай секты, якая ўзнікла ў Расіі ў канцы XVIII ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі. [У Аляксандра-Неўскай лаўры Яленскі] стаў прыхільнікам фанатычнай секты скапцоў («Полымя» – ТСБМ, V, 156). Скарамангій м. Адзенне накшталт каптана для выхаду ў свет. Скарамангій Нікіфарава – карычневы, з бліскучай сярэбранай каймою, вісеў на ягоных плячах, як чужы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 210). Ірына ажывілася ўспомніўшы былое, і папрасілася ў кладавыя, дзе ляжалі скруткі тканін, сувоі карункаў, стаялі каштоўныя, шытыя золатам пантофлі былых уладальніц старадаўняга маёнтка, віселі дзібаджы, дзівіцісіі, скарамангіі (там жа, 213). Скарач м. Ручнік з доўгімі махрамі. Бярэ дзед скарач, канцы ў вадзе мочыць, выкручвае, прылаўчаецца ямчэй па мухах секануць (Я. Ко-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 658 ▶