Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рафій, уваходзіўу царкву (М. Машара - ТСБМ, V, 137). Сінкліт маўчаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 281). II перан. Сход, сукупнасць якіх-н. асоб. На мяне заманулася паглядзець усяму сінкліту. Я кажу пра Віленскую следчую камісію (У Арлоў. Пакуль не згасла свечка- МКГ, 221). 2. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі. Сінод [ад гр. synodos - сход] м. 1. У дарэвалюцыйнай Расіі - вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай царквы з 1721 да 1917 г. (цяпер - дарадчы орган пры Патрыярху Маскоўскім і ўсёй Русі). Паступалі.. [справы] звычайна з гаспадарчага ўпраўлення сінода, куды епархіі звярталіся па грошы («Помнікі» - ТСБМ, V, 137). He naneрымскаму служу 1 не «свяцейшаму» сіноду! Я аддаю сваю душу Свайму няшчаснаму народу! (Я. Купала - ТСБМ, V, 137). У царскім застоллі, з выпадку каранацыі манарха, прымалі ўдзел у поўным складзе ўсе вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы — сенат, сінод, дзяржаўны Савет (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 31). 2. Сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння спраў пратэстанцкай царквы. Сінодскі, прым. Які мае адносіны да сінода. Тут пераважна былі кніжачкі, выданыя рознымі каміпгэтамі і гурткамі цвярозасці, або сінодскія выданні (Я. Колас - ТСБМ, V, 138). Сіноўнік м. Васілёк. Ці праўда, што валошка альбо сіноўнік — гэта хлопец, які не захацеў пакінуць зямлю і пайсці за прыгажуняй-русалкай у ваду, у бездть, за што і быў ёю пакараны? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 45). Сінь м. Кітайцы. Народ сінь, які валодае стэпамі і горамі там, дзе ўзыходзіць сонца, кажа: «Няма большага няшчасця, чым няведанне меж сваёй краіны» (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 32). Сіняблузнік м. Чалавек, які насіў сінюю блузу; рабочы. У гэты момант з аднаго пакоя куляй вылецеў нейкі сіняблузнік і ледзь не збіў з ног Прыстрома (X. Шынклер - ТСБМ, V, 140). Сіямскі, прым. Які мае адносіны да Сіяма - старой афіцыйнай назвы Тайланда. 0 Сіямскія блізняты - аднадумцы, блізкія ў якіх-н. адносінах людзі ці неразлучныя сябры. В. Бечык імкнецца паказаць непадобнасць кожнага майстра, знайсці такія рысы і дэталі ў іх творчай манеры, каб паэты той ці іншай генерацыі пры ўсёй іх ідэйна-эстэтычнай, грамадзянскай агульнасці не выглядалі сіямскімі блізнятамі (В. Яраш. 3 удумлівай любоўю - ЭСФ, 345—346). Сіяцельства н. Тытулаванне князей і графаў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, іх). — Прабачце, мадам, — сказаў Мусатаў. — У мяне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 658  ▶