Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Сеча ж. (высок.). Бой, бітва. Трымайцеся, званы! Пачуў вас... Коней асядлаў... Спяшае з Кіева дадому Усяслаў, — Будзе сеча, Будзе сеча... (Я. Сіпакоў - ТСБМ, V, 123). А ўначы каля брамы Пігі залязгала зороя, завіравала сеча (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 226)...у калідоры закіпела сеча, паўголыя, хто ў нагавіцах, хто ў адной кашулі купцы і ахоўнікі адчайна супраціўляліся прышлым (там жа, 137)...сапраўды сустрэў брата войскам князь Яраполк, і была сеча, і перамагалі кіяўляне наўгародцаў і чудзь (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды ТЖ, 36)...жорсткая будзе сеча, сто тысяч мечаў заблішчаць, сутыкнуцца, пап'юць крыві (там жа, 235). На хвіліну ён [Алесь] падумаў, што вось-вось настане сеча, і засмяяўся. Яго немаглі забіць у бітве (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 386). Наперадзе, вядома, яшчэ скалы, у якіх трэба пратачыць сабе дарогу, пяскі, у якіх трэба не высыхнуць, зграбныя, як дзяўчаты, вербы, караніякіх трэба напаіць, і палі сеч, з якіх трэба літасціва змыць кроў (там жа, I, 231). Пачалася шматдзённая сеча (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 127). Сіг м. Крок. За тры сігі ня можна чэлавекаразгледзіць (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 104). Сікбадж м. Мясная страва. Стоячы ля гаспадароў, ён [Салім] гучна абвяшчаў назву кожнай [стравы]: — А вось сікбадж — мяса маладога барана, адваранае ў воцаце з шаўкавіцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 169). Сікора [польск.] ж. Сініца. II перан. Прыгожая дзяўчына. [Навум]: 1 скажы [Юлія] мне праўду шчэру: Любіш? не? а я паверу;..He саромейся, а скора Гавары, мая сікора! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія Тв„ 58). Сінедрыён [гр. synedrion - сход] м. Савет старэйшын, вышэйшая дзяржаўная ўстанова з палітычнымі і судовымі функцыямі ў Старажытнай Іудзеі. Ва ўсіх членаў сінедрыёна былі не тое каб танзуры, а проста-такі даволі вялікія плешы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 108). Яны ўбачылі, што перад святым сінедрыёнам стаіць скручаны мужчына з маладой сівізною (там жа, 208). Сіні, прым. у значэнні наз., м. Лейб-гвардзеец (лейб-гвардзейцаў называлі «сінімі гусарамі»). Здаецца, штандары ў «сініх» амаль такія самыя, як у палка Дамініка Радзівіла, таго, што першы ўступіўу Вільню (У. Арлоў. Сны імператара —ПМЛ, 218). о Сінія шапкі і чырвоныя шнуры — пра гарадавых; паліцэйскіх у Расіі. Там і сям віднеліся сінія шапкі і чырвоныя шнуры (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 147). Сінкліт [гр. synkl6tos] м. 1. Група духоўных асоб, духавенства. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых.. на гадавое свята з навакольных па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя, папюць
3 👁
 ◀  / 658  ▶