Сервітут і сэрвітут [ад лац. servitus (servitutis) - рабства, падначаленасць] м. 1. Селянін, які меў абмежаванае права карыстацца чужой уласнасцю. Жывёлу гонеў парк галодны «сервітут» (Я. Купала. Запушчаны палац - 36. тв., II, 215). 2. Абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (пашыраныя былі зямельныя сервітуты: права праезду, прагону і выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі на чужой тэрыторыі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі інш.). Даўно ўжо да мястэчка даходзілі чуткі, што кармянчане ваююць з панам за «сервітут». Яны не ведалі дакладна, што азначае гэта мудронае слова, яны толькі ведалі адно, з панам яшчэ не зусімразмежаваны ад часоў паншчыны: гэты поплаў, куп'істы і гразкі, заўсёды быў пашаю для кармянскіх кароў (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 323). [Пан:] - Хто можа ісці на мой маёнтак?.. Хіба тыя, што па сягоннешні дзень судзяцца са мною за сэрвітут (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 140). Сервітутны, прым. Які мае адносіны да сервітута ў II знач. А з панам у яго выходзілі нелады на грунце сервітупіных спраў (Я. Колас. Дрыгва - 36. тв. у 12 т., VII, 286). Сердзюкі мн. Так называлася войска, якое было на ўласным ўтрыманні гетмана. Там са сваімі сердзюкамі Вяльможны гетман з старшынямі Скакаў на вараным кані (Я. Колас. Палтава - 36. тв. у 14 т., X, 458). Сернічкі мн. Запалкі...пры мне няма сернічкаў (В. Ластоўскі. Лябірынты -Тв., 85). Серп м. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня. Няма на ім [полі] месца, на якім не ступала б нага мужыка, над якім не прасвісцеў яго серп, не заспявала б каса, не сцёбнуў бізун (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 154). Свісне коска ў сваёй сенажаці, Бразне серп па загоне паспелым (Я. Купала. У свет - 36. тв., II, 348). Як колас наспелы пад сярпом сагнецца, I смутная жнеяў Песня панясецца (Я. Купала. Поле - 36. тв., II, 304). Работу кончыў серп у полі, Iлета хіліцца на спад (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 167). Серпень [ст.-руск. сьрпьнь] м. Старадаўняя назва жніўня, месяц жніва. У канцы серпеня, калі пахла наваколле спелым жытам і калола босыя ногі прахалодная пожня, да берага прыстала вялікая лодка (В. Іпатава. Mapa - MX, 340). Серпеньскі, прым. Жнівеньскі. Густа падалі з неба халаднаватыя серпеньскія зоркі (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 476). Сетачнік м. Рабочы, які працуе на паперавырабляльнай машыне. Сетачнік тав. Кавалёў за першую працоўную вахту выпрацаваў каля трох тон паперы дадаткова да плана («Звязда» - ТСБМ, V
Дадатковыя словы
купісты
3 👁