менаўскім крэсле, нават думаў часам над тым, як пачуваў бы ён сябе ўролі губернатара (М. Лынькоў - ТСБМ, V, 115). Папілі барышы, пабылі на імшы, I ў сенатарскі чын уступілі (Я. Купала. Пяць сенатараў 36. тв., IV, 76). Дык зноў сушаць мазгі, як схадзіць раз-другі, Сенаторскія сшыць кабмундзіры... (там жа, 77). Сеннік м. Матрац, набіты сенам. Калі ж заспяваў першы певень, будзячы зорку Дзянніцу, паваліліся ўсе спаць на саламяныя сеннікі, а княжыч - на пярыну (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 503). Сеньёр м. Землеўладальнік у сярэдневяковай Заходняй Еўропе, што меў неабмежаваную ўладу на тэрыторыі, якой валодаў; вярхоўны феадал (сюзерэн) у адносінах да сваіх васалаў. Да сямі гадоў маленькі Вікберт выхоўваўся дома, потым, як і ўсіх рыцарскіх сыноў яго прывезлі ў замак сеньёра (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 237)...старэйшы брат — уладарнік баронскага тытулу і сеньёр — не будзе клапаціцца ні пра разбураныя часам масты і равы вакол замка, ні пра паўднёвую сцяну, прабітую падчас вайны з князем Манфрэдам, калі той паўстаў супраць улады Ордэна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 115). [Альорэхт:] — Я часцяком прыношу сюды слонак, таму сюды любяць прыходзіць багатыя гараджане і нават сеньёры (там жа, 127). Сеньярына ж. Жонка сеньёра; заможная жанчына. Сама бачыла, як самлела каля мяне ўся ў золаце ды брыльянтах вяльможная сеньярына (А. Карпюк. Белая дама - БД, 278). Серабрак м. Гандляр сярэбранымі вырабамі. Яшчэ набыў [Андрэй] у серабрака маленькі літы складзень, дзе была выява старога Андрэя вырашыў падарыць Соф'і перад ад'ездам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 260). Серадняк м. Селянін-аднаасобнік, які меў невялікі зямельны ўчастак і апрацоўваў яго сваімі асабістымі сіламі, па сваім маёмасным становішчы знаходзіўся паміж бедняком і кулаком. Атрымаўшы зямлю, дапамогу,.. [Ларывон і Паліна] выбіліся з беднякоў у сераднякі (I. Шамякін - ТСБМ, V, 119). [Лютынскі]: Бацька мой селянін... серадняк. Да рэвалюцыі гнуўся на чатырох дзесяцінах (К. Крапіва. Канец дружбы 36. тв., II, 78)" Серадняцкі, прым. Які мае адносіны да серадняка, складаецца з сераднякоў. Да калгаса бацька меў серадняцкую гаспадарку (I. Дуброўскі - ТСБМ, V, 119). [Брыль:] — Сіла імоц нашай дзяржавы трымаецца на саюзерабочага класа з працоўнай сялянскай, батрацкай і серадняцкай масай (Я. Колас - ТСБМ, V, 119). Серадняцтва н., зб. Сераднякі, серадняцкае сялянства. Яразумеў: што бедната і асноўная маса серадняцтва сталі на шлях калектывізацыі (П. Галавач - ТСБМ, V
Дадатковыя словы
адездам, альбрэхт, софі
6 👁