Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
што рыхтавала духавенства або настаўнікаў для пачатковых школ. Наймалодшуюў сям'і, Чэсю, упарты і ганарлівы Лешак паслаў пасля сямігодкі ў настаўніцкую семінарыю (Я. Брыль — ТСБМ, V, 113). У 1898 г. я вытрымаў экзамен у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (Я. Колас. Я. Ф. Карскаму - 36. тв. у 14 т., XIII, 29)...ён [Іван Тадорык] скончыў другую семінарыю (Я. Колас. На ростанях - 410). Семя н. Патомства, род. [Агапій:] - Бач ты, як семя Міндоўгава на нас узлесці хоча! Ды мы крамяністыя, а на крэмені не надта пасееш! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 39). He, не пакіну я гэтай штукі, — Трафімыч патрос аўтаматам, — аж пакуль да канца не вынішчу дурное семя [фашыстаў] (У. Краўчанка -ТСБМ, V, 113). Семярык м. Сем коней у адной запрэжцы. А палац у агнях, служба ўся ў кунтушах, Семярык каля ганка, стаеннікі белыя Рыюць дол капытамі (М. Лужанін - ТСБМ, V, 114). Сенат [ст.-бел. сенать, сэнать; лац. senatus ад senex - стары] м. 1. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі. Аксён Каль выступаў ад грамады, як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана (Я. Колас - ТСБМ, V, 115). Галоўных зачыншчыкаў вырашылі арыштаваць, пасадзіць у пецярбургскую цытадэль і аддаць пад суд сената (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 116). - To і вы аднадворцы? - Але. Сенат не зацвердзіў (там жа, I, 271). Вот і брація сыпнула У сенат пісаці Ды падпісываць, ды з родных 3 бацькі, з брата драці (Я. Купала. Сон — 36. тв., V, 341). 2. Дзяржаўная рада манарха і вышэйшая палата ў Рэчы Паспалітай. 3. Вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме рэспубліканскага перыяду. Сенатар [ст.-бел. сенаторк, лац. senator] м. Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенапіару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны зеярнуцца да уніяцкага nana (М. Машара - ТСБМ, V, 115). 3 сенатарам Шалгуноў вёў знаёмства з даўніх гадоў (М. Віж. Лабірынт - Л, 197)...ваяка Канон Бецюнскі блытаўся ў раскошным доўгім адзенні і раз'язджаўся па мармуровай падлозе ў найтанчэйшых, як шоўк, скураных пантофлях, у якіх так спрытна ходзяць звыклыя да пышнасці сенатары (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 157). Цар уласнаручна праглядаў пратаколы кожнага пасяджэння суда, заахвочваў беззаконнасць сенатараў (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 173). Сенатарскі і сенаторскі, прым. Які мае адносіны да сенатара, належыць яму. [Містэр Лаян] марыўужо аб сенатарскім альбо кангрэс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разязджаўся
6 👁
 ◀  / 658  ▶