Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
лішча палілі вогнішчы, на іх смажылі для вояў зайцоў, дзікоў і аленяў, упаляваных у пушчы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 520). Селы мн. Старажытнабалтыйскі племянны саюз, які займаў да пачатку XIII ст. тэрыторыю на левым беразе ракі Даугава, на поўдзень сучасную Латвію і часткова сумежны раён на паўночным усходзе сучаснай Літвы. Але ён недаацэньваў Вячку, як і наогул усіх мясцовых людзей: палачан, латгалаў і селаў, якіх пагардліва называў сыраядцамі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 48). Сельбішча н. Тое, што селішча. Раён Нямігі - самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў, і манастыры, і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў («Беларусь» - ТСБМ, V, 110). He абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям'я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча (Б. Сачанка - ТСБМ, V, 110). Сельгасарцель ж. Сельскагаспадарчая арцель. У калгасе.. абсталяван радыёвузел, ад якога праведзена лінія ў суседнія сельгасарцелі («Звязда» - 36. тв., V, 110). Сельджукі [ад уласн. імя Сельджук] мн. Галіна плямёнаў туркаўагузаў (X - пачатак XI ст.), якія пад кіраўніцтвам Сельджука вялі захопніцкія войны (заваявалі частку Сярэдняй Азіі, большую частку Ірана, Арменіі, Грузіі). - Сёння бог выпрабоўвае імперыю сельджукамі. Як дзеці адной праваслаўнай царквы, мы павінны стаць плячо ў плячо і сустрэць агнём і мячом бязбожнікаў у гарах Арменіі і Сірыі (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 397). Семінарскі, прым. Які мае адносіны да семінарыі, семінарыстаў. [Поп] успамінаў якую-небудзь, з юнацкіх яшчэ год сваіх, семінарскую песеньку (К. Чорны - ТСБМ, V, 113). Семінарыст м. 1. Навучэнец семінарыі. У гэты час [вучобы ў настаўніцкай семінарыі] дапытлівы семінарыст [А. Я. Багдановіч] знаёміцца з нелегальнай літаратурай («Полымя» - ТСБМ, V, 113). Тут розныя Някрасавы і Дабралюбавы, дваране не з лепшых ды семінарысты, практыкуюцца ў нігілізме і «падкопах пад карэнне» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 354). У той самы момант, як спытаў гэтаў семінарыста, зрадасцю ўбачыў што не спазніўся (там жа, I, 300). 2. Чалавек, які закончыў семінарыю. Адзінокі, ужо не малады халасцяк-інтэлігент, вясковец па паходжанню, семінарыст па адукацыі, Мікола ўсе свае сілы аддаваў нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа (М. Машара - ТСБМ, V, 113). Семінарыя [ад лац. seminarium - рассаднік] ж. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі і іншых краінах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
4 👁
 ◀  / 658  ▶